Сафія Кімантайце-Чурлёнене: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная „с“
Дапоўненая інфармацыя.
Радок 18:
У 1898 годзе ў Кулях Сафія пазнаёмілася зь сьвятаром [[Юозас Тумас-Вайжгантас|Юозасам Тумасам-Вайжгантасам]], які стаў ейным першым настаўнікам [[Летувіская мова|летувіскай мовы]] (да таго часу яна ўмела чытаць і пісаць толькі па-польску і крыху па-пасейску). Пазьней Сафія Кімантайце навучалася ў Паланскай пачатковай жаночай школе, затым у Санкт-Пецярбургу ў Кацярынінскай гімназіі<ref><small>Ramutis Karmalavičius, Sofija Kymantaitė-Čiurlionienė, VLE, https://www.vle.lt/straipsnis/sofija-kymantaite-ciurlioniene/</small></ref>.
 
У 1904 годзе скончыла гімназію ў [[Рыга|Рызе]]. У 1904—1907 гадах вывучала [[Мэдыцына|мэдыцыну]] ў [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]] ў Аўстрыйскай[[Кракаў|Кракаве]] імпэрыі(на той час [[Аўстра-Вугоршчына]]), пазьней — [[Філязофія|філязофію]] і [[Літаратура|літаратуру]]<ref><small>Ramutis Karmalavičius, Sofija Kymantaitė-Čiurlionienė, VLE, https://www.vle.lt/straipsnis/sofija-kymantaite-ciurlioniene/</small></ref>.
 
Пісьменьніца пазнаёмілася з [[Мікалоюс Чурлёніс|Мікалоюсам Канстанцінасам Чурлёнісам]] на адкрыцьці першай летувіскай мастацкай выставы ў [[Вільня|Вільні]]. Пасябраваўшы, Сафія пачала навучаць кампазітара і мастака летувіскай мове, менавіта зь ёй асацыюецца летуанізацыя М. Чурлёніса. У 1909 годзе выйшла замуж за Мікалоюса Чурлёніса. Пасьля сьмерці мужа у 1911 годзе разам з дачкой Данутай пераехала ў [[Коўна|Коўну]], дзе на прафэсійных курсах вывучала летувіскую мову<ref><small>Kymantaitė-Čiurlionienė Sofija, tekstai.lt, http://www.tekstai.lt/tekstai/556-kymantaite-ciurlioniene-sofija</small></ref>.
 
Сафія Кімантайце была актыўнай удзельніцай грамадзкага [[Жаночы рух|жаночага руху]] — у дваццаць адзін год яна ўдзельнічала ў першым кангрэсе летувіскіх жанчынаў у Коўне, на якім выступіла з дакладам<ref><small>Ramutis Karmalavičius, Sofija Kymantaitė-Čiurlionienė, VLE, https://www.vle.lt/straipsnis/sofija-kymantaite-ciurlioniene/</small></ref>.
 
Падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] жыла ва ўнутранай [[Расея|Расеі,]] у [[Варонеж]]ы, дзе працавала [[Настаўніца|настаўніцай]] у мясцовай летувіскай гімназіі<ref><small>Ramutis Karmalavičius, Sofija Kymantaitė-Čiurlionienė, VLE, https://www.vle.lt/straipsnis/sofija-kymantaite-ciurlioniene/</small></ref>.
 
На пачатку 1920-х вярнулася ў незалежную Летуву. У 1925—1938 гадах выкладала летувіскую мову і мэтодыку выкладаньня на катэдры гуманітарных навук [[Унівэрсытэт імя Вітаўта Вялікага|Унівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага]] ў Коўне. З 1933 па 1934 год рэдагавала газэту «Gimtoji kalba» (''Родная мова''). Займалася міжнароднай дзейнасьцю: у 1929—1937 гадах была чаліцай летувіскай дэлегацыі ў [[Ліга Нацыяў|Лізе Нацыяў]], таксама займалася грамадзкімі праектамі<ref><small>Ne tik Čiurlionio žmona: 7 faktai apie Sofiją Kymantaitę-Čiurlionienę, kurių greičiausiai nežinojote, 15 min, 2018 07 29, https://www.15min.lt/ar-zinai/naujiena/idomi-lietuva/ne-tik-ciurlionio-zmona-7-faktai-apie-sofija-ciurlioniene-kuriu-greiciausiai-nezinojote-1162-1003880?copied</small></ref>.
Радок 30:
Пасьля [[Акупацыя Летувы|акупацыі Летувы]] савецкімі войскамі ў 1940 годзе засталася ў Коўне<ref><small>Ne tik Čiurlionio žmona: 7 faktai apie Sofiją Kymantaitę-Čiurlionienę, kurių greičiausiai nežinojote, 15 min, 2018 07 29, https://www.15min.lt/ar-zinai/naujiena/idomi-lietuva/ne-tik-ciurlionio-zmona-7-faktai-apie-sofija-ciurlioniene-kuriu-greiciausiai-nezinojote-1162-1003880?copied</small></ref>.
 
Падчас нямецкай акупацыі С. Кімантайце-Чюрлёнене і ейная дачка Данута ратавалі [[Габрэі|габрэяў]] — хавалі іх дома і дапамаглі атрымаць дакумэнты. У 1991 годзе была пасьмяротна ўзнагароджаная мэдалём Памяці [[Праведнік народаў сьвету|Праведнікаў народаў сьвету]] за выратаваньне габрэяў<ref><small>Ne tik Čiurlionio žmona: 7 faktai apie Sofiją Kymantaitę-Čiurlionienę, kurių greičiausiai nežinojote, 15 min, 2018 07 29, https://www.15min.lt/ar-zinai/naujiena/idomi-lietuva/ne-tik-ciurlionio-zmona-7-faktai-apie-sofija-ciurlioniene-kuriu-greiciausiai-nezinojote-1162-1003880?copied</small></ref>.
 
Памерла ў 1956 годзе. Пахаваная на [[Пятрашунскія могілкі|Пятрашунскіх могілках]] у [[Коўна|Коўне]]<ref><small>Ne tik Čiurlionio žmona: 7 faktai apie Sofiją Kymantaitę-Čiurlionienę, kurių greičiausiai nežinojote, 15 min, 2018 07 29, https://www.15min.lt/ar-zinai/naujiena/idomi-lietuva/ne-tik-ciurlionio-zmona-7-faktai-apie-sofija-ciurlioniene-kuriu-greiciausiai-nezinojote-1162-1003880?copied</small></ref>.
 
== Творчасьць ==
Радок 40:
== «Чурлёненевы суботы» ==
 
З 1926 г. у доме пісьменьніцы праходзілі суботы ў Сафіі Чурлёнене — «Чурлёненевы суботы», сустрэчы мовазнаўцаў і перакладнікаў. Галоўнай мэтай сустрэчаў было абмеркаваньне і паляпшэньне [[Пераклад|перакладаў]]. Ініцыятарамі гэтых сустрэчаў былі Юргіс Талмантас і сама Сафія Чюрлёнене. Пазьней да іх далучыліся [[Вінцас Мікалайціс-Пуцінас]], Мікалас Вайткус, Саламея Нерыс, Ванда і Баліс Сруогі, Віктарас Камантаўскас, Казіс Бізаўскас, Антанас Саліс і іншыя<ref><small>Ne tik Čiurlionio žmona: 7 faktai apie Sofiją Kymantaitę-Čiurlionienę, kurių greičiausiai nežinojote, 15 min, 2018 07 29, https://www.15min.lt/ar-zinai/naujiena/idomi-lietuva/ne-tik-ciurlionio-zmona-7-faktai-apie-sofija-ciurlioniene-kuriu-greiciausiai-nezinojote-1162-1003880?copied</small></ref>.
 
Сама Сафія Кімантайце-Чурлёнене часта чытала свае пераклады. Калі ў перакладнікаў не хапала летувіскага слова, яны замест гэтага стварылі новыя словы. Аднак самым вялікім плёнам суботніх сустрэчаў стала зььяўленне газэты «Gimtoji kalba» (''Родная мова''). Выданьне хутка набыло папулярнасьць і было перададзена толькі што створанаму Таварыству летувіскай мовы, якое выдавала газэту «Sakalo bendrovė»<ref><small>Mykolas Vaitkus. Europietė žemaitė. Mirus Sofijai Čiurlionienei (1959), tekstai.lt, http://www.tekstai.lt/index.php/tekstai-apie-tekstus/102-k/5753-mykolas-vaitkus-europiete-zemaite-mirus-sofijai-ciurlionienei-1959.html</small></ref>.