Радыян: розьніца паміж вэрсіямі
узята з ru.wikipedia.org |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 17:52, 8 чэрвеня 2008
Радыя́н (ад лат. radius - прамень, радыюс) — асноўная адзінка вымярэньня плоскіх кутоў у сучаснай матэматыцы. Радыян вызначаецца як кутняя велічыня дугі адзінкавай даўжыні на адзінкавай акружнасьці. Такім чынам, велічыня поўнага кута роўная 2π радыян.
Паколькі даўжыня дугі акружнасьці прапарцыйная яе кутняй меры і радыюсу, даўжыня дугі акружнасьці радыюсу R і кутняй велічыні α, вымеранай у радыянах, роўная Rα.
Так як велічыня кута, выяўленая ў радыянах, роўная стаўленьню даўжыні дугі акружнасьці да даўжыні яе радыюсу, радыян — велічыня беспамерная. Таму пазначэньне радыяна (рад) часта апускаецца.
Відавочна, 180° = π. Адгэтуль выцякае трывіяльная формула пераліку з градусаў, хвілін і сэкунд у радыяны і наадварот.
- α[рады] = (π / 180) × α[°]
- α[°] = (180 / π) × α[рады]
дзе: α[рады] — кут у радыянах, α[°] — кут у градусах.
1 рад = 57.2957795°