Набілітацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:36, 14 жніўня 2004

(ад лац. nobilitas знаць), наданьне шляхецтва асобе простага стану.

У Зах. Эўропе вядома з 13 ст., у ВКЛ — з часоў Вял. Кн. Вітаўта [1392—1430]. Вядомы акт Н. ў 1436 польскім Каралём Уладзіславам III ліцьвіна Івана Слушкі з наданьнем яму гэрбу «Волга» (у далейшым род Слушкаў карыстаўся гэрбам «Астоя»).

З пач. 16 ст. Н. ў ВКЛ сталі звычайнаю зьяваю. У Статут ВКЛ 1566 быў унесены сьпец. артыкул «О простых людех, кгдыж повышеня чести и станов за годностями заслугами могут меть». Пасьля Люблінскай уніі 1569 на Сойме 1578 прынятая канстытуцыя, каб Кароль плябеяў не ўзводзіў у шляхецтва, адно толькі па прадстаўленьні Рады ВКЛ ці ў войску за мужнасьць. Гэта паўплывала на фармулёўку артыкула ў Статуце ВКЛ 1588 «О непривлащенье вольностей шляхетских людем простого стану». Паводле яго Н. праводзілася толькі «за явными значными и рицерскими послугами, мужством, оказаным против неприятелем нашим».

На Сойме 1601 зацьверджана палажэньне, паводле якога Н. праводзілася Каралём толькі па прадстаўленьні Сэнату і Пасольскай Ізбы, а ў войску — гэтманам. Каб не было таемных Н., сапраўднымі лічыліся толькі тыя, што адзначаныя ў сьпец. соймавых канстытуцыях. На Каранацыйным Сойме 1633 забаронены прыватныя адопцыі (прыём у гэральдычны род прадстаўнікоў інш. станаў). Паводле канстытуцыі 1643 набілітаваныя сем’і на працягу 3 пакаленьняў ня мелі права займаць урадаў і спраўляць пасольстваў.

Значнае пашырэньне атрымала практыка Н. у час панаваньня Караля і Вялікага Князя Станіслава-Аўґуста [1764—95], калі было набілітавана ў 2 разы больш асобаў, чым яго папярэднікамі з 1601.

Літ.: Albom armorum nobilium Regni Poloniae XV—XVIII saec. Herby nobilitacji i indygenatów XV—XVIII w. Wstęp, oprac. i edyc. B. Trelińska. Lublin, 2001.

Аўтар — Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта.