Асунсьён: розьніца паміж вэрсіямі

6780 байтаў дададзена ,  9 месяцаў таму
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Asunción?oldid=1072441951
(шаблён, дапаўненьне)
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Asunción?oldid=1072441951)
'''Асунсьён''' (поўная назва '''Найшляхотнейшы й найвярнейшы горад Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі'''; {{мова-es|Asunción}}, поўная назва {{мова-es|La Muy Noble y Leal Ciudad de Nuestra Señora Santa María de la Asunción}}) — сталіца й найбуйнейшы горад [[Парагвай|Парагваю]]. Горад месьціцца на левым беразе ракі [[Парагвай (рака)|Парагвай]], ня вельмі далёка ад месца зьліцьця гэтае ракі зь [[Пількамаё]]. Насельніцтва на 2016 год складала 525 252 жыхара.
 
Асунсьён зьяўляеццаёсьць адным з сымахсамых старажытных гарадоў у Паўднёвай Амэрыцы, з гэтых чыньнікаў ён вядомы як «Маці гарадоў». Менавіта Асунсьён стаўся базавым пунктам, для каляніяльных экспэдыцыяў, якія заклалі такія гарады кантынэнту, як то [[Буэнас-Айрэс]], [[Вільярыка (Парагвай)|Вільярыка]], [[Санта-Фэ (Аргентына)|Санта-Фэ]], [[Санта-Крус-дэ-ля-Сьера]]. Горад лічыцца адным з самых танных гарадоў сьвету для замежных турыстаў<ref>[https://www.businessinsider.com/economist-intelligence-unit-world-cost-of-living-index-cheapest-cities-2017-3/#t16-asuncion-paraguay-with-a-score-of-51-paraguays-capital-is-the-second-cheapest-place-in-south-america-to-live-with-only-the-chaotic-hyperinflation-stricken-caracas-costing-less-1 «The 18 cheapest cities in the world»]. Business Insider.</ref>.
 
== Гісторыя ==
Гішпанскі канкістадор [[Хуан дэ Аёляс]], магчыма, упершыню наведаў ваколіцы будучага гораду на сваім шляху на поўнач, уверх па рацэ [[Парагвай (рака)|Парагвай]], шукаючы выйсьця да шахтаў Альта-Пэру ў цяперашняй [[Балівія|Балівіі]]. Пазьней [[Хуан дэ Салязар-і-Эсьпіноса]] і [[Гансалё дэ Мэндоса]], сваяк [[Пэдра дэ Мэндоса|Пэдра дэ Мэндосы]], былі адпраўленыя на пошукі Аёляса, але ня здолелі яго знайсьці. Па дарозе ўверх і ўніз па рацэ дэ Салязар ненадоўга спыніўся ў бухце на левым беразе, каб папоўніць запасы сваіх караблёў. Ён палічыў тубыльцаў даволі прыязнымі і вырашыў заснаваць у гэтым месцы форт у жніўні 1537 году, які атрымаў назоў у гонар сьвятой Божай Маці Марыі, бо ў сярэдзіне жніўня адзначаецца сьвята ў ейны гонар<ref>[https://www.britannica.com/place/Asuncion «Asunción»]. Encyclopedia Britannica.</ref>.
 
У 1542 годзе тубыльцы захапілі [[Буэнас-Айрэс]], што вымусіла гішпанцаў уцячы ў Асунсьён. Такім чынам горад стаў цэнтрам вялікай гішпанскай каляніяльнай правінцыі, якая ўлучала частку Бразыліі, сучаснага Парагваю і паўночна-ўсходняй [[Аргентына|Аргентыны]]. У 1603 годзе Асунсьён быў месцам сядзібы першага сыноду Асунсьёну, які ўсталяваў прынцыпы эвангелізацыі тубыльцаў на іхнае мове [[гуарані]].
 
[[Файл:Vista de uma parte da cidade d'Assumpção tirada a bordo de um dos monitores pelo 2º tenente José Carlos de Carvalho, immediato do monitor Rio Grande.jpg|значак|зьлева|Від на Асунсьён за часам [[Парагвайская вайна|Парагвайскай вайны]].]]
У 1731 годзе паўстаньне пад кіраўніцтвам [[Хасэ дэ Антэкера-і-Кастра|Хасэ дэ Антэкеры-і-Кастра]] было адным зь першых паўстаньняў супраць гішпанскага каляніяльнага панаваньня. Паўстаньне было здушанае, але пратэставыя настроі сярод мясцовых крэолаў і мэтысаў толькі павялічваліся. У 1811 годзе таемныя сустрэчы паміж лідэрамі руху за незалежнасьць з мэтай плянаваньня і каардэнацыі сваім дзеяньняў супраць гішпанскага губэрнатару ў Парагваі [[Бэрнарда дэ Вэляска]] ладзіліся ў доме Хуаны Марыі дэ Ляра, у цэнтры Асунсьёну. У ноч з 14 на 15 траўня паўстанцы дамагліся посьпеху і прымусілі губэрнатара да капітуляцыі. Сёньня ў былым доме Ляры, вядомым як Дом Незалежнасьці, працуе музэй. Па атрыманьні незалежнасьці ў Асунсьёне адбыліся значныя зьмены. Гэтак за часам панаваньня [[Гаспар Радрыгес дэ Франсія|Гаспара Радрыгеса дэ Франсіі]], які займаў пасаду прэзыдэнта з 1813 па 1840 гады, у горадзе актыўна будаваліся дарогі, а вуліцы атрымалі назва. У наступным пры прэзыдэнцтве [[Карляс Антоніё Лёпэс|Карляса Антоніё Лёпэса]], які кіраваў краінай з 1844 па 1862 гады, у Асунсьёне, як і ўва ўсім Парагваі, адбыліся эканамічныя рэформы. Былі пабудаваныя больш за 400 школаў, мэталюргічныя заводы і нават зьявілася першая ў краіне чыгунка. Па сьмерці Лёпэса ў 1862 годзе ягоны сын [[Франсіска Саляна Лёпэс]] ачоліў краіну і разьвязаў разбуральную [[Парагвайская вайна|Парагвайскую вайну]], якая доўжылася пяць гадоў з 1864 па 1870 гады. 1 студзеня 1869 году Асунсьён быў акупаваны бразыльскім войскам на чале з генэралам Жуанам дэ Соўза да Фансэка Костам. Бразыльцы займалі горад ажно да 1876 году. Вайна прывяла як да зьнішчэньня гораду і да значнага скарачэньня насельніцтва, то бок Парагвай страціў у вайне дзьве траціны жыхароў. Разьвіцьцё значна запаволілася, а эканоміка прыйшла ў заняпад.
 
У канцы XIX стагодзьдзя і ў першыя гады XX стагодзьдзя ў горад у значнай колькасьці прыбывалі імігранты з [[Эўропа|Эўропы]] і [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]], што прывяло да зьмены аблічча гораду. У гэтыя часы места старана адбудоўвалася і горад пачаў квітнець. У 1971 годзе ў Асунсьёне зьявілася конка, а электрычны трамвай быў запушчаны ў 1913 годзе. Трамвайны рух ажыцьцяўляўся ў горадзе ажно да 1995 году, пасьля чаго быў афіцыйна спынены ў лістападзе 1997 году<ref>[http://www.tramz.com/py/as.html «The Extraordinary Tramways of Asunción, Paraguay»]. Electric Transport in Latin America.</ref><ref>«Systems News». Tramways & Urban Transit. UK: Ian Allan Publishing / LRTA Publishing. 1998. — С. 117. — ISSN 1460-8324.</ref>.
 
== Крыніцы ==
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.asuncion.gov.py/ Афіцыйны сайт адміністрацыі гораду].
 
46 968

зьменаў