Божым шляхам (1947): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Божым_шляхам?oldid=3661290
 
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 34:
«Божым шляхам» быў адноўлены ў 1964 року ў Лёндане, дзе пры [[Беларуская каталіцкая місія (Лёндан)|Беларускай каталіцкай місіі]] сабралася група добра адукаваных і актыўных сьвятароў на чале зь біскупам [[Часлаў Сіповіч|Чаславам Сіповічам]]. Сярод іх былі айцец [[Язэп Германовіч]] — новы рэдактар часопісу — і айцец [[Аляксандар Надсан]]. Да іх у 1960 року далучыўся айцец Леў Гарошка. Каталіцкая місія была як рэлігійным, так і важным культурным асяродкам, зь якога пазьней вырасла [[Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны]]. У Лёндане таксама існавала ўжо [[Англа-беларускае таварыства]], якое стымулявала інтарэс да Беларусі і беларусазнаўчыя дасьледаваньні. Гэта дазволіла прыцягнуць да супрацоўніцтва з часопісам такіх значных аўтараў, як [[Гай Пікарда]], [[Вера Рыч]] і айцец [[Тамаш Падзява]], а зь іншых краінаў — айца [[Робэрт Тамушанскі|Робэрта Тамушанскага]], пісьменьніка [[Уладзімер Глыбінны|Ўладзімера Глыбіннага]], актыўных дзеячоў дыяспары Кастуся Чабатара і [[Язэп Малецкі|Язэпа Малецкага]]<ref>Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 407 стар.</ref>.
 
Тэматыка часопісу стала шырэйшай у параўнаньні з парыскім пэрыядам за кошт арыгінальных дасьледчых артыкулаў, найперш — айца Аляксандра Надсана (царкоўная гісторыя, гісторыя беларускага кнігавыданьня, [[скарыназнаўства]]), а таксама Гая Пікарды, які фактычна запачаткаваў новую галіну ведаў — гісторыю беларускай царкоўнай музыкі<ref>[https://web.archive.org/web/20210709185027/http://www.skaryna.org.uk/vera-rich-and-guy-picarda/ Dingley, J. Vera Rich and Guy Picarda — the Centipede's Dilemma] // paper delivered at the Congress of the International Association of Belarusianists, Minsk, May 2015.</ref>. Часопіс падрабязна асьвятляў падзеі [[Другі Ватыканскі сабор|Другога Ватыканскага сабору]], у якім браў удзел біскуп Часлаў Сіповіч. Таксама Язэп Германовіч, пад псэўданімам Вінцук Адважны, публікаваў свае байкі і фэльетоны<ref name=":0">Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 408 стар.</ref>.
 
Як і ў парыскі пэрыяд, пэрыядычнасьць часопісу паступова зьніжалася. У 1973 ён стаў квартальнікам, у 1975 выйшлі толькі два выпускі, у 1976 — адзін і ніводнага — у 1977. Адзіны выпуск за 1978 рок быў прысьвечаны памяці памерлага айца Льва Гарошкі, выпуск за 1979 — памяці памерлага айца Язэпа Германовіча; апошні, 151-ы, нумар, зьявіўся ў 1980 року. Апошнія нумары рыхтавалі айцец Аляксандар Надсан і біскуп Часлаў Сіповіч<ref name=":0" />.