Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
'''БеларускіБелару́скі музычнамузы́чна-драматычныдраматы́чны гуртокгурто́к''' у [[Вільня|Вільні]] — культурна-асьветніцкае згуртаваньне беларускай інтэлігенцыі ў 1911-161911—1916 г.
 
Гурток разгарнуў шырокую культурна-асьветніцкую дзейнасьць, праводзіў у жыцьцё ідэі газэты «[[Наша Ніва (1906)|Наша ніва]]», садзейнічаў грамадзка-палітычнаму адраджэнскаму руху, станаўленьню беларускага прафэсійнага драматычнага і музычнага мастацтва. Наладжваў вечары нацыянальнай культуры ў форме беларускіх вечарынак — сынтэтычных канцэртаў, якія ўключалі паказ невялікіх п’ес, выступленьні хору, салістаў, чытальнікаў і танцораў.
 
Удзельнікамі гуртка ўпершыню пастаўлены «Паўлінка» [[Янка Купала|Я. Купалы]] (1913) і «Залёты» В. Дунін-Марцінкевіча (1915), а таксама «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Міхалка» Далецкіх, «Як яны жаніліся» А. Валодзьскага, «Хам» і «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі, «Пашыліся ў дурні» М. Крапіўніцкага і інш.
 
Спэктаклі ставілі [[Францішак Аляхновіч]] і [[Аляксандар Бурбіс]]. Сярод удзельнікаў [[Ян Булгак]], [[Зьмітрок Бядуля]], [[Алесь Ляжневіч|А. Ляжневіч]], С. Маркевіч, [[Паўліна Мядзёлка]], [[Алаіза Пашкевіч]], [[Леапольд Родзевіч]], [[Часлаў Родзевіч]], М. Шыла і інш. Хорам кіравалі [[Людамір Міхал Рагоўскі]], І. Шыдла, [[Марыя Ячыноўская]].
 
{{Беларускія тэатры}}