Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
стыль
Радок 18:
У 2019 годзе беларускі дасьледнік Алёхна Дайліда выказаў гіпотэзу, што назва ліцьвіны ад пачатку была канфэсіёнімам (гісторык [[Сяргей Тарасаў]] зазначае ў сваёй рэцэнзіі на гэтую працу, што ва ўсходніх, гэтак званых «рускіх» крыніцах, сапраўды, не было ацэнак ліцьвінаў як паганцаў, а ў заходнеэўрапейскіх крыніцах ліцьвіны ацэньваюцца як схізматыкі, ворагі веры, «нехрышчоныя», «вераадступнікі», што адпавядала ацэнкам хрысьціянаў [[Полацкае княства|Полацку]], [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгараду]] ды іншых земляў)<ref>[[Сяргей Тарасаў|Тарасаў С.]] [https://esxatos.com/tarasau-recenziya-na-zbornik-artykulau-z-dadatkami-daylidy-pachatki-vyalikaga-knyastva Рэцэнзія на зборнік артыкулаў з дадаткамі А. Дайліды «Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі»], Эсхатос, 2019 г.</ref>. Улічваючы шэраг яўна ўсходнегерманскіх імёнаў і тапонімаў люцічаў, а таксама летапіснае апавяданьне пра прыбыцьцё літоўскай шляхты зь нямецка-данскага ўзьбярэжжа, Алёхна Дайліда адзначае імавернасьць повязі назвы літвы з палабскімі люцічамі, аднак больш імаверным лічыць утварэньне назвы літва (або лютва) ад [[Германскія мовы|усх.-герм.]] ''liþus'' ― 'сябра, удзельнік' або ''liuþs'' 'чалавек' — у якасьці азначэньня ўсіх перасяленцаў зь нямецка-данскага ўзьбярэжжа ў Панямоньне ў X ст. — і далейшую яго зьмену ў ліцьвіны (або люцьвіны) праз усходнегерманскія суфіксы ''-þwa'' і ''-in'' (''liþwa'', такім парадкам, мусіла б азначаць 'суполка, дружына', а ''liþwin'' — удзельніка такой суполкі). На думку Алёхны Дайліды, форма ліцьвіны, відаць, існавала ўжо ў пачатку XI ст. (каля 1025 году палякі ваявалі супраць ''Letwanos'' і іншых «вераадступных»)<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 33.</ref>.
 
Тым часам, паводле гісторыка [[Аляксандар Краўцэвіч|Аляксандра Краўцэвіча]], харонім Літва ёсьць вытворным ад назвы сярэднявечнага [[БалцкіяБалтыйскія мовы|балцкагабалтыйскага]] племені (літва, літоўцы), якое займала тэрыторыю ў басэйне правых прытокаў [[Нёман]]а, пераважна [[Вяльля|Вяльлі]]<ref name="Kraucevic-2013-10">{{Літаратура/Гісторыя ВКЛ (2013)|к}} С. 10.</ref>.
 
Выказваліся і іншыя меркаваньні пра паходжаньне назвы Літва. Яшчэ ў XV ст. [[Ян Длугаш]] зьвязваў яе з трансфармацыяй арыгінальнага [[Італьянская мова|італьянскага]] l’Italia — [[Італія]] — пад уплывам гаворак суседніх народаў. У такім жа легендарным рэчышчы беларускія летапісы XV—XVI стагодзьдзяў выводзілі гэтую назву ад зьліцьця двух [[Лацінская мова|лацінскіх]] словаў litus — 'бераг', tuba — 'труба'. Пазьней вытокі назвы Літва спрабавалі адшукаць у [[БалцкіяБалтыйскія мовы|балцкіхбалтыйскіх мовах]]: ад [[Летувіская мова|летувіскага]] lytus — 'дождж' або ад назваў рэк, якія нібы выводзяцца з гэтай асновы. Тым часам Алесь Жлутка зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскія вэрсіі непераканаўчыя і маюць шмат слабых бакоў. Сярод іншага, яны ігнаруюць велізарны анамастычны матэрыял з славянскіх тэрыторыяў і не бяруць пад увагу розныя формы назвы ў раньніх лацінскіх крыніцах з варыятыўнымі фармантамі і асновамі. Праявай хісткасьці летувіскіх гіпотэзаў і прыкметай таго, што этымалягічныя пошукі ў гэтым кірунку заходзяць у тупік, стала вылучэньне [[Артурас Дубоніс|Артурасам Дубонісам]] новай вэрсіі, дзе Літва супастаўляецца з назвай служылага [[Стан (сацыяльная група)|стану]] [[лейці|лейцяў]]. Як адзначае Алесь Жлутка, гэтая вэрсія грунтуецца пераважна на дакумэнтах позьняга часу — XVI стагодзьдзя, калі ўжо маглі адбыцца істотныя зьмены ў этнічным складзе насельніцтва і [[анамастыка|анамастыцы]] розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя паводле формы, упаміны могуць мець іншае паходжаньне<ref>{{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 19—20.</ref>.
 
== Праўныя крыніцы ==
Радок 42:
{{Цытата|...а ад Ляхаў празвашася Паляне, Ляхаве жа друзі [[Люцічы|Люціцы]], а іныі Літва, іныі Мазаўшане, іныі Памаране.}}
 
Ліцьвінамі называліся жыхары [[Літва старажытная|летапіснае Літвы]], якая абыймала [[Вількамір]], [[Трокі]], [[Горадня|Горадню]], [[Бранск (Польшча)|Бранск]], [[Слонім]] і [[Менск]]<ref>Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. С. 95—101.</ref>. Летапісная Літва знаходзілася ў зьвязе з полацка-менскімі князямі і, фактычна, была ўдзелам [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. Жыхарства гэтае зямлі было мяшаным — балцкімбалтыйскім і славянскім. БалцкаБалтыйска-славянскія кантакты на гэтай зямлі распачалі працэс фармаваньня беларускага этнасу<ref>Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. С. 95, 123.</ref>. Тым часам прускі храніст Лукаш Давід выдзяляў Малую Літву (першапачатковую Літву), якую атаясамліваў з [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскай зямлёй]]<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 7.</ref><ref>{{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 22—23.</ref><ref>[[Алесь Жлутка|Жлутка А.]] [http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-sairednia/siaredn-VKL/litva-na-balkanah.html Літва на Балканах (Першасны сэнс назвы)] // Спадчына. № 5—6, 2000. С. 90—95.</ref>.
 
=== У Вялікім Княстве Літоўскім ===
Радок 86:
У 1569 годзе акты уніі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], якая разглядалася як аб’яднаньне «двух народаў» (палякаў і ліцьвінаў), ад імя «літоўскага народу» прысьведчвалі: гетман вялікі літоўскі і кашталян віленскі [[Рыгор Хадкевіч]], ваявода троцкі [[Стэфан Збараскі]], падканцлер і кашталян троцкі [[Астафей Валовіч]], маршалак вялікі літоўскі і староста ковенскі [[Ян Хадкевіч]], біскуп віленскі [[Валяр’ян Пратасевіч]], падскарбі земскі [[Мікалай Ян Нарушэвіч|Мікалай Нарушэвіч]] і іншыя ліцьвіны. Жамойць прадстаўлялі староста жамойцкі Ян Хадкевіч і біскуп жамойцкі [[Юры Пяткевіч]]<ref>Akta unji Polski z Litwą 1385—1791. / S. Kutrzeba, W. Semkowicz. Kraków, 1932. № 149.</ref>. Ян Хадкевіч у сваёй прамове на адным з соймаў 1569 году мовіў аб «нашых продках літве» і «нашай славе, чэсьці і пажытку літоўскага народу»<ref>Дневник Люблинского сейма 1569 года / пер. и подг. М. О. Кояловичем. — СПб., 1869. С. 79—81.</ref>. Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага працягвалі падкрэсьліваць, што яны менавіта «ліцьвіны», чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасьвядомасці. «''Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў''», — пісаў у сваім лісьце да [[Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»|Крыштапа Радзівіла]] [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Леў Сапега]] ў канцы XVI ст.<ref>{{Літаратура/Беларусы: У 13 т.|4к}} С. 95.</ref><ref name="Kren-Koukiel-Marozava-2000-321"/>
 
У 4-м томе [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі|Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі]] (1997 год) адзначаецца, што ў літоўскіх (беларускіх) летапісах і іншых дакумэнтах XIV—XVI стагодзьдзяў назва «ліцьвіны» зьвязвалася ў этнагенэтычным аспэкце зь легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем [[Палямон]]ам (тым часам сама легенда пра [[Палямонавічы|Палямонавічаў]] упершыню зьявілася толькі ў другой рэдакцыі [[Беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], створанай у 1520-х або 1530-х гадох<ref>Ivinskis Z. Palemonas // Lietuviu enciklopedija. — Boston, Massachusetts: Lietuviu enciklopedijos leidykla, 1953—1966. — Vol. 21. — P. 400—401.</ref>{{Заўвага|На падставе гэтай легенды зьявіліся фантастычныя сьцьверджаньні, што літоўская шляхта паходзіць з [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] і трапіла ў Літву праз [[Балтыйскае мора|Балтыйскае]] ўзьбярэжжа Жамойці, а пацьверджаньнем гэтаму ёсьць нібыта падобная на лаціну мова сялянаў. Адпаведныя сьцьверджаньні можна сустрэць у нататках [[Міхалон Ліцьвін|Міхалона Ліцьвіна]] 1550 году, выдадзеных у 1615 годзе («''руская мова чужая нам, ліцьвінам, гэта значыць [[Італійцы|італійцам]], што паходзяць з краіны Італіі''», а мова сялянаў — «''форма лаціны, якая вырадзілася''», але яе, маўляў, ачысьцілі і надрукавалі дакумэнты на сапраўднай лаціне Ягайла і Вітаўт), і ў прадмове да [[Лацінская мова|лацінскага]] перакладу [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 году|II Літоўскага статуту]] [[Аўгустын Ратундус|Аўгустына Ратундуса]] 1576 году (ліцьвіны, паходзяць ад рымлян і родная мова іх лаціна, адна з трох, якімі Бог дазволіў славіць сябе; адпаведна, лаціна як «прыродная мова» мусіць быць вернутая ліцьвінам ва ўсіх сфэрах жыцьця, таксама ў хаце, замест «барбарскай мовы русінаў»; гэта дапаможа частцы «рускіх баяраў» адмовіцца ад грэцкай мовы)<ref name="Astraucou-2014">[[Сяргей Астравец|Астравец С.]] [https://www.svaboda.org/a/26711502.html З «Іліядай» пад падушкай], [[Радыё Свабода]], 26 лістапада 2014 г.</ref>. У якасьці наймацнейшага аргумэнту апошні прыводзіў тое, што, на яго думку, руская мова была агульнай з Маскоўскай дзяржавай — спрадвечным ворагам Літвы<ref>[[Уладзімер Сьвяжынскі|Свяжынскі У.]] Праблемы афіцыйнай мовы ВКЛ у літоўскай і украінскай гістарыяграфіях // «Мова — Літаратура — Культура»: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16—17 лістапада 2006 года [Тэкст] / Беларускі дзярж. ун-т; у аўтарскай рэдакцыі. — {{Менск (Мінск)}}: Права і эканоміка, 2007. — 654 с. — 250 экз. — {{ISBN|978-985-442-381-4}}. — С. 128.</ref>}}, а тэрытарыяльна — зь землямі пачатковай лякалізацыі тапоніму [[Літва старажытная|Літва]] — на захад ад ракі [[Бярэзіна|Бярэзіны]] ў міжрэччы [[Нёман]]а і [[Вяльля|Вяльлі]], дзе існавала мяшанае балцкабалтыйска-славянскае насельніцтва. Прытым назва «ліцьвіны» супрацьпастаўлялася этнонімам іншых суседніх этнічных групаў і народаў — [[Русіны (гістарычны этнонім)|русінам]], [[палякі|ляхам (палякам)]], [[мазаўшане|мазаўшанам]], [[Жамойты|жамойтам]], [[прусы (племя)|прусам]], [[валыне|валынянам]]<ref name="Zajkouski-Cakvin-1997"/>.
 
[[Файл:Lićvin (Biełarus). Ліцьвін (Беларус) (1730-49).jpg|значак|[[Бортніцтва|Бортнік]] ліцьвін (''Lütwin''{{Заўвага|Відаць, зь [[Ліцьвіны Севершчыны|ліцьвінаў Севершчыны]]. Арыгінальны подпіс: {{мова-de|«Eine in der Ukraine befindedt Nation Lütwin genannt, wie solhe abgebildet gehen»|скарочана}}}}). Адна зь першых этнаграфічных выяваў [[беларусы|беларусаў]], 1730—1740-я гг.<ref name="CitiDog-2021">[https://citydog.by/post/fotoshot-bielarus-pryhazhun Возможно, это первое изображение белоруса в истории (но далеко не все в этом уверены). Так или иначе: посмотрите, какой красавчик!], CityDog.by, 13.09.2021 г.</ref>]]
Радок 112:
 
Славуты паэт [[Адам Міцкевіч]] (1798—1855), які нарадзіўся і вырас на [[Наваградзкі павет|Наваградчыне]] і ў самім [[Наваградак|Наваградку]], у [[Пан Тадэвуш|сваёй знакамітай паэме]] пісаў пра родны край: «''О Літва, айчына мая!…''»<ref name="Zajkouski-2009"/><ref name="Kren-Koukiel-Marozava-2000-324">Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / [[Іван Крэнь|І. Крэнь]], [[Іван Коўкель|І. Коўкель]], [[Сьвятлана Марозава|С. Марозава]], С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — {{Менск (Мн.)}}: РІВШ БДУ, 2000. С. 324.</ref>. Разам з тым, Адам Міцкевіч у сваім выкладзе пра літоўскі народ у Парыжы зьвяртаў увагу, што ліцьвіны завуць на сваёй мове палякоў — «lankas», а русінаў — «gudas», а Бога — «Dewas»<ref>Literatura słowiańska wykładana w Kolegium francuzkiem przez Adama Mickiewicza / Adam Mickiewicz, Feliks Wrotnowski. Nakł. Księgarni Jana Konstantego Żupańskiego, 1865. [http://books.google.by/books?id=KKgDAAAAYAAJ&pg=RA1-PA191&dq=dewas+mickiewicz&hl=ru&sa=X&ei=I6dcVOfcKqGV7AbP24GoDg&ved=0CCwQ6AEwAg#v=onepage&q=%C5%82ankas&f=false S. 171, 178].
</ref>{{Заўвага|У першай палове XIX ст. пад уплывам пашыранага тады [[рамантызм]]у адзначалася тэндэнцыя [[міт]]алягізацыі гістарычнай спадчыны: некалькі аўтараў (найперш вядомы сваімі фальсыфікатамі [[Тэадор Нарбут]], які прыдумаў падрабязны пантэон «літоўскіх» паганскіх багоў ў рамках «[[Ацтэкі|ацтэцка]]-індыйская» рэлігіі «ліцьвінаў», а таксама выхадзец з [[Валынь|валынскай]] шляхты [[Юзэф Ігнацы Крашэўскі]], які выводзіў паходжаньне «ліцьвінаў» з [[Індыя|Індыі]] і паяднаў імёны «літоўскіх» паганскіх багоў з індускімі), пачалі ўзвышаць дахрысьціянскую, паганскую спадчыну Вялікага Княства Літоўскага, а разам зь ёй — балцкуюбалтыйскую меншасьць, якая найдаўжэй спавядала [[паганства]]. Гэтыя аўтары сьцьвярджалі: ўсё, што «літоўскае» — паганскае. Самі яны не валодалі летувіскай мовай, але імкнуліся выкарыстоўваць у сваіх творах асобныя летувіскія словы. На гэтым грунце ўжо пазьней дзеячы летувіскага нацыянальнага руху пачалі атаясамліваць Вялікае Княства Літоўскае выняткова зь летувісамі<ref name="Astraucou-2014"/>}}, ён жа зазначаў: «''На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзьнікла даўно і выдатна распрацавана. У пэрыяд незалежнасьці Літвы вялікія князі карысталіся ёй для сваёй дыпляматычнай перапіскі''»<ref name="Arlou-2012-160"/>.
 
{{Падвойная выява|справа|Литвины из альбома Яна Левицкого 2.jpg|111|Biełarusy, Mahiloŭ. Беларусы, Магілёў (1882) (2).jpg|101|«Ліцьвіны. Сяляне з ваколіцаў [[Вільня|Вільні]]» (1841 г.) і «Тыпы беларусаў [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]» (1882 г.)}}
Радок 423:
* ''Жамойць'' («''абы ўрады ў зямлі Жамойцкай не былі даваны ані Літве, ані Русі, і не аселым, адно Жамойці''», «''то ўсе мы і патомкі нашы вялікія князі літоўскія даваці будзем павінны, толька літве, русі, жамойці''», «''асобна абоз з калёс скірпячых паставіўшы бяз зброі і панцыраў бо тодзь яшчэ рыштунку жамойць у тот час ня знала''»)<ref>{{Літаратура/ГСБМ|10к}} С. 42, 50.</ref>}}. Гэтак, гісторык {{Артыкул у іншым разьдзеле|Яўстах Іваноўскі||pl|Eustachy Iwanowski}} ў 1861 годзе пісаў, што ліцьвіны ўжываюць наступныя назвы да жамойтаў: ''Zmogosy, Zmujdziaki, Żmudź, Żmudzin''<ref>Iwanowski E. (Eu…… Heleniusz) Wspomnienia narodowe. — Paryż, 1861. [https://books.google.by/books?id=KNYRAAAAYAAJ&pg=PA491&dq=Zmogosy,+Zmujdziaki,+%C5%BBmud%C5%BA,+%C5%BBmudzin&hl=ru&sa=X&ved=2ahUKEwjv8obs1Y70AhW_Q_EDHUkUAAcQ6AF6BAgDEAI#v=onepage&q=Zmogosy%2C%20Zmujdziaki%2C%20%C5%BBmud%C5%BA%2C%20%C5%BBmudzin&f=false S. 491].</ref>. Беларускае слова «жмудзяк» з расейскім перакладам «жмудин, литвин» зафіксаваў «[[Беларуска-расійскі слоўнік Байкова і Некрашэвіча|Беларуска-расійскі слоўнік]]» [[Мікола Байкоў|Міколы Байкова]] і [[Сьцяпан Некрашэвіч|Сьцяпана Некрашэвіча]] (1925 год), а выдадзены ў 2014 годзе «[[Ушачы|Вушацкі]] словазбор [[Рыгор Барадулін|Рыгора Барадуліна]]» падае слова «жмудзяк» у значэньні «скупы чалавек, скнара»: «''Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць''»{{Заўвага|Тым часам слова «жмудны», паводле Расейска-беларускага слоўніка дадатковай лексыкі [[Зьміцер Саўка|Зьмітра Саўкі]], мае расейскі пераклад «выматывающий», а ў беларускіх гаворках ([[Жыткавіцкі раён]]) адпавядае беларускаму слову «скупы»}}. Таксама ў беларускіх гаворках захавалася слова «жмодзь» — 'саранча, навала' («''ек та жмодзь: і свое поедзяць і нашэ покрадуць''»{{Заўвага|Запісана ў [[Столінскі раён|Столінскім раёне]] пра вялікую колькасьць малых пражэрлівых істот}}<ref>Слоўнік беларускіх народных параўнанняў. — {{Менск (Мінск)}}: Беларуская навука, 2011. С. 152.</ref>), якое паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы [[НАН Беларусі]], відаць, ёсьць пераасэнсаваньнем старой назвы групы плямёнаў ([[жамойць]]), вядомым і ў іншых выпадках (напрыклад, [[барбары]])<ref>{{Літаратура/ЭСБМ|3к}} С. 231.</ref>. Тым часам летувіская мовазнаўца {{Артыкул у іншым разьдзеле|Юраце Лаўчуце||lt|Jūratė Sofija Laučiūtė}} ў сваім «Слоўніку балтызмаў у славянскіх мовах» (1982 год) зьвязвае з этнонімам «жамойць» беларускае слова «жмойдзь» — 'шматлікая сям’я з малалетніх, якія задарма ядуць хлеб; увогуле вялікая колькасьць дармаемаў' і параўноўвае яго з словам «жэмяць» — 'малеча, драбяза'<ref>Лаучюте Ю. А. Словарь балтизмов в славянских языках / Отв. ред. чл.-корр. АН СССР А. В. Десницкая; Институт языкознания АН СССР. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1982. С. 54.</ref>{{Заўвага|Сюды ж «жэмач» — 'пагардлівы зварот да падлеткаў' (смаленскае) і 'дробная рыбіна' (пскоўскае)<ref>Корбут В. [http://mowaznaustwa.ru/2009/03/19/v-korbut-z-kry%D1%9Eskix-belaruskix-baltyzma%D1%9E/ З крыўскіх (беларускіх) балтызмаў] // DRUVIS. Альманах цэнтра этнакасмалогіі KRYŬJA. № 1, 2005.</ref>}}. Таксама, відаць, зьвязаны з жамойтамі выраз «жэмаць пузатая» — 'малыя дзеці' — ёсьць у лексыконе [[Аўсюкова|аўсюкоўскай]] гаворкі ([[Расонскі раён]])<ref>[https://news.arche.by/by/page/science/filialogia-navuka/13809 З лексікону аўсюкоўскай гаворкі], [[ARCHE Пачатак]], 7 лютага 2014 г.</ref>. Апроч таго, беларускі мовазнаўца [[Мікалай Бірыла]] ў сваёй працы «Беларуская антрапанімія» (1969 год) прыводзіць наступныя прозьвішчы, утвораныя ад 'летувіс, жмудзін, жамайдзяк, жыхар Жамойці': Жамойда, Жамойдзін, Жамойта, Жамойць, Жмайдзяк, Жмудзяк, Змудзяк<ref>Бірыла М. Беларуская антрапанімія, 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. — {{Менск (Мінск)}}: «Навука і тэхніка», 1969. С. 144, 146—147, 160.</ref>. Таксама ў Беларусі адзначаюцца паселішчы з назвамі этнічнага паходжаньня, утворанымі ад «жамойць» або «жамайдзяк»: [[Жамайдзякі]] ([[Івацэвіцкі раён]]), [[Жамойск]] ([[Докшыцкі раён]]), [[Жамойцішкі]] ([[Вярэнаўскі раён]])<ref>{{Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі|к}} С. 122.</ref>, [[Жамайдзі]] ([[Лідзкі раён]]), [[Жамойдзь (Валожынскі раён)|Жамойдзь]] ([[Валожынскі раён]]) і [[Жамойдзь (Клецкі раён)|Жамойдзь]] ([[Клецкі раён]])<ref>{{Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі|к}} С. 125.</ref>. Гісторык [[Мікола Ермаловіч]] зьвяртае ўвагу на наяўнасьць значнай колькасці танонімаў тыпу «Жамойцішкі», «Жамайтэлі» і ім надобных у былых Бутрымонскай і Язьненскай воласьцях [[Троцкі павет (Віленская губэрня)|Троцкага]], у Падбярэзскай, Рукойненскай, Янішкаўскай воласьцях [[Віленскі павет (Віленская губэрня)|Віленскага]], у Аляксандраўскай, Беняконскай, Ганчарскай і Эйшышкаўскай воласьцях [[Лідзкі павет (Віленская губэрня)|Лідзкага]], у Дубатоўскай воласьці [[Сьвянцянскі павет (Віленская губэрня)|Сьвянцянскага]], у Забрэскай і Суботніцкай воласьцях [[Ашмянскі павет (Віленская губэрня)|Ашмянскага]] паветаў. Гэтыя тапонімы досыць сканцэнтраваныя і шчыльна абымаюць усходнія і паўднёва-ўсходнія межы сучаснай Летувы<ref name="Jermalovic-2000-37">{{Літаратура/Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае|к}} С. 37.</ref>.
 
Такім чынам, [[Русіфікацыя Беларусі|палітыка татальнай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага]], якую праводзілі ўлады Расейскай імпэрыі, спрыяла паступоваму зьнікненьню з ужытку назвы «ліцьвіны» ў гістарычным сэнсе<ref>{{Літаратура/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы|2к}} С. 5, 19.</ref><ref>{{Літаратура/Рэканструкцыя нацыяў|к}} P. 49—50.</ref> і яе адначаснаму замацаваньню за суседнім балцкімбалтыйскім народам ([[летувісы|летувісамі]])<ref name="Kren-Koukiel-Marozava-2000-321"/>. Тым часам на ўсе землі ліцьвінаў пашырылася назва «[[Белая Русь]]», «Беларусь», якая раней ужывалася датычна ўсходняй часткі ВКЛ, дзе праваслаўных жыхароў называлі «[[Русіны (гістарычны этнонім)|русінамі]]». Хоць ліцьвіны-беларусы ў афіцыйным жыцьці Расейскай імпэрыі нібыта спынілі сваё існаваньне як асобны народ, але ў рэальнасьці яны працягвалі захоўваць свае нацыянальныя традыцыі, культуру і мову<ref name="Bic-Harecki-Konan-2005-19">{{Літаратура/Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы|2к}} С. 19.</ref>.
 
[[Файл:Pahonia. Пагоня (M. Bahdanovič, 30.11.1917).jpg|значак|Першая публікацыя верша «[[Пагоня (песьня)|Пагоня]]» [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]] ([[Вольная Беларусь (газэта)|Вольная Беларусь]], 30 лістапада 1917 г.)]]
Радок 445:
Ужо ў 1921 годзе адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі былы старшыня [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады БНР]] [[Язэп Лёсік]] апублікаваў у афіцыйным культурна-адукацыйным часопісе [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]] артыкул «Літва — Беларусь (Гістарычныя выведы)»<ref>Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы // Школа и культра Советской Белоруссии. — 1921. №2. — С. 12—22.</ref>, у якім зазначыў: «''Беларусь у пазьнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасьці насіла найменьне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жмудзкага й інш., або карацей — Вялікае Княства Літоўскае. <…> Сталася так, што пад Літвою разумеюць землі, заселеныя жмудзінамі, або даўнейшую Жамойць. <…> А што важней за ўсё, дык гэта тое, што Літва й Жмудзь — дзьве рэчы зусім розныя, і, апіраючыся на летапісныя весткі, ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі. <…> Мала гэтага, цяперашнія літоўцы (жмудзіны) упэўнілі нават усю Эўропу, што гэты іх маленькі жмудзкі народ абладаў колісь магутнай і слаўнай Літоўска-Рускай дзяржавай. <…> Расійскія і польскія гісторыкі, дзякуючы сваім імпэрыялістычным тэндэнцыям, не вытлумачылі сабе значэньне слова Літва і вераць створанай ілюзіі, што ўвесь гістарычны скарб б. В. К. Літоўска-Рускага (Беларускага) належыць цяперашнім жмудзінам. Але правільнае асьвятленьне гістарычных фактаў сьведчыць нам пра тое, што Літва — гэта было славянскае племя, увайшоўшае ў склад цяперашняга беларускага народа. Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя <…> і калі нашы продкі — беларусіны ў прошлых сталецьцях звалі сябе літвінамі, то яны ведалі, што казалі''». Неўзабаве, аднак, [[Беларусізацыя|беларусізацыю]] ў БССР спыніў [[Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі|сталінскі тэрор]], які цалкам зьнішчыў беларускую гістарычную школу (Язэпа Лёсіка арыштавалі ўжо ў 1930 годзе — увогуле жа, савецкія ўлады фізычна або духоўна зьнішчылі 32 менскія гісторыкі, а іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк)<ref name="Katlarcuk-2009">[[Андрэй Катлярчук|Катлярчук А.]] [https://web.archive.org/web/20091202093523/http://arche.by/by/19/30/1220/ Прадмова да «літоўскага» нумару] // [[ARCHE Пачатак]]. № 9, 2009.</ref>.
 
Далучаная да [[СССР]] пазьней Летува пазьбегла татальнага зьнішчэньня гуманітарных кадраў і здолела ў 1945—1991 гадох працягваць традыцыі навуковай школы пэрыяду незалежнасьці. У адрозьненьне ад БССР і [[УССР]], савецкае кіраўніцтва дазволіла Летуве, як і Латвіі з Эстоніяй, мець унівэрсытэт на мове тытульнай нацыі. Гэты летувіскамоўны Віленскі ўнівэрсытэт хутка стаў «раем для балцкіхбалтыйскіх дасьледаваньняў»<ref name="Kascian-2009"/>. Тым часам БССР была адзінай рэспублікай эўрапейскай часткі СССР, якая ня мела гістарычнага часопісу. Згодна з партыйнымі дырэктывамі, адлік сапраўднай гісторыі Беларусі вёўся з 1917 году, а беларускі этнас разглядаўся як негістарычны, які ня меў уласнай эліты, высокай культуры і мастацтва<ref name="Katlarcuk-2009"/>. Адначасна савецкія ўлады фактычна дазволілі летувісам праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі і [[Летувізацыя|летувізацыі]] далучаных [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускіх земляў]] гістарычных [[Віленскае ваяводзтва|Віленшчыны]] і [[Троцкае ваяводзтва|Троччыны]]<ref name="Kascian-2009"/>.
 
[[Файл:Пікет каля Дому ўраду (Менск, 1991 г.).jpg|значак|Пікет у [[Менск]]у з плякатам [[лацінка]]й: «''Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: герб [[Пагоня]] й [[бел-чырвона-белы сьцяг]], а таксама назоў Бацькаўшчыны — [[Вялікае Княства Літоўскае|Літва]], сталіцы — Менск!''» (19.09.1991 г.)]]
Радок 460:
У частковым ужытку найменьне «ліцьвін» працягвае існаваць як саманазва вясковага жыхарства і ў цяперашні час<ref name="Arlou-2012-157"/>. У 1990 годзе часопіс «Савецкая этнаграфія» падаваў зьвесткі:
{{Пачатак цытаты}}
«Як мікраэтнонім, найменненайменьне „ліцьвіны“ існавала і працягвае існаваць сярод некаторых мясцовых групаў [[беларусы|беларускага]] і асіміляванагаасыміляванага [[балты|балцкага]]йскага жыхарства заходніх раёнаў [[Беларусь|Беларусі]] і Ўсходняй [[Летува|Летувы]]»<ref>Чаквин И. В., Терешкович П. В. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало XX вв.) // Советская этнография. № 6, 1990.</ref>.
{{Канец цытаты}}