[[Файл:Vitaŭt Vialiki, Kalumny. Вітаўт Вялікі, Калюмны (1555).jpg|значак|[[Вітаўт|Вітаўт Вялікі]] з гербам [[Калюмны|Калюмнамі]]]]
Гісторык [[Павал Урбан]] зьвяртае ўвагу на вялікую колькасьць беларускіх тлумачальных тэрмінаў у граматах літоўскіх князёў і баяраў, складзеных у XIV—XV стагодзьдзях на [[Лацінская мова|лацінскай мове]]. ПрытымТакое ужываньнеўжываньне выняткова славянскіх тлумачальных тэрмінаў ня толькі ў дакумэнтах, пісаных у дзяржаўнай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага, але і аформленых па-за канцылярыяй звычайнымі ліцьвінамі, ёсьць беспасярэднім сьведчаньнем, што тыя карысталіся ўласнымі, а не чужымі моўнымі выразамі<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 39—46.</ref>. Пагатоў у многіх выпадках беларускія словы падаваліся з азначэньнем «народны» («гутарковы»), а самі такія дакумэнты нярэдка складаліся ў [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускіх мясцовасьцях]], прылеглых да сучаснага беларуска-летувіскага этнічнага памежжа. У 1358 годзе дзеля вызначэньня дакладнай мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і [[Мазавецкае княства|Мазоўшам]] у [[Горадня|Горадні]] склікалі адмысловы сойм зь літоўскіх і мазоўскіх князёў і баяраў. У [[Лацінская мова|лацінскім]] акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі [[Кейстут]]ам, [[Патрыкей|Патрыкеем]] і [[Войшвілт]]ам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужылі трансьлітараваныя ў лаціну «''гутарковыя''» назвы памежных пунктаў «''Каменны брод''» (''in vulgari a Kamyoni brod'') і «''вусьце вялікай стругі''» (''uscze welikey strugi'')<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 62.</ref>. У лацінскай дароўнай грамаце касьцёлу ў [[Ашмяны|Ашмянах]] ваяводы віленскага [[Войцех Манівід|Альбэрта Манівіда]] ад 1407 году ўжываецца «''народны''» выраз «''паўустаўнае''» (''vulgariter dictam pol ustavy'')<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 175.</ref>. Князь [[Жыгімонт Кейстутавіч]] у сваёй лацінскай грамаце ад 1411 году згадваў гутарковую (''vulgariter dicitur'') меру «''пуд воску''» (''pud vosku'')<ref name="Urban-2001-11">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 11.</ref>. А ў дароўнай грамаце ад 1434 году, якой Жыгімонт Кейстутавіч ужо будучы вялікім князем запісаў [[Касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава (Вільня)|Віленскай катэдры]] наданьні ў [[Меднікі|Медніцкай]], [[Дубінкі|Дубінскай]], [[Лынгмяны|Лынгмянскай]] і [[Немянчын]]скай валасьцях, згадваліся загароджы на рацэ, якія па-народнаму называліся «''язы''»{{Заўвага|Паводле [[Этымалягічны слоўнік беларускай мовы|Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы]] [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]], «''Ез — 'перагародка, якую ставяць рыбакі на рацэ з праходам, у якім расстаўляюць нерат' <...> (гл. таксама яз)''»<ref>{{Літаратура/ЭСБМ|3к}} С. 184.</ref>, таксама шэраг прыкладаў ужываньня гэтага слова ў форме «яз» падае [[Гістарычны слоўнік беларускай мовы]]<ref>{{Літаратура/ГСБМ|37к}} С. 300.</ref>}} (''vulgariter jazi''). У лісьце да імпэратара [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта Люксэмбурскага]] ад 1420 году вялікі князь [[Вітаўт]] ужыў выраз «''ловы, у народнай мове менаваныя „гайны“''»{{Заўвага|Этымалягічны слоўнік беларускай мовы [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]] падае: «''Гайно — 'бярлога, логава'''»<ref>{{Літаратура/ЭСБМ|3к}} С. 18.</ref>}} (''indagines, alias in vulgari hayn'')<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 208.</ref>. У 1423 годзе ён зацьвердзіў дароўную грамату віленскага ваяводы Альбэрта Манівіда капліцы пры Віленскай катэдры, дзе загадвалася тром «''сем’ям''» (''familiae vulgariter siemie'') Цярэнцевічаў (''Terentiewiczy'') даваць «''лукно пяціпяднае''» (''lukno petypedne'') мёду, а братам Львовічам (''Lwowiczy'') і Небутовічам (''Nebutowiczy'') — «''лукно шасьціпяднае''» (''vulgariter lukno szescipedne'') мёду на карысьць той капліцы<ref name="Dajlida-2019-176"/>. У дароўнай грамаце віленскага мяшчаніна Мацея Волаха і яго жонкі Дароты [[Віленскі кляштар францішканаў|Віленскаму кляштару францішканаў]] ад 1422 году лацінскі выраз «''situm circa fluvium Niemesz''» («''разьмешчаны ля ракі [[Нявежа (Летува)|Нямежы]]''») патлумачылі гутарковым выразам «''на Нямежы''» (''in vulgari comuniter dicendo na Nemeszi'')<ref name="Dajlida-2019-176">Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 176.</ref>. У 1434 годзе ў дароўнай грамаце, якой [[Андрэй Саковіч (ваявода)|Андрэй Саковіч]], дзедзіч [[Немянчын]]а, надаваў Віленскай катэдры дзесяціну з свайго двара ў [[Сьвянцяны|Сьвянцянах]], згадваліся мясцовыя жыхары Войтка, два Мікіты, Кузьма Сямашыч (''Cusma Semaszicz''), Кастусь Пуршка (''Costhus alius Purschka'') ды іншыя. Некаторыя зь іх былі ўдзельнікамі суполак [[Бортніцтва|бортнікаў]], якія па-народнаму называліся «''сябрылы''» (''alias sabrili''); супольнік такой сябрылы называўся «''сябрыч''» (''alias sabricz'')<ref name="Dajlida-2019-176"/>. У грамаце 1436 году, якой Конрад Кучук (''Cunradus alias Kuczuc''), дзедзіч [[Жырмуны|Жырмуноў]], чыніў наданьне Віленскаму касьцёлу францішканаў, згадвалася мера мёду, якая па-народнаму называлася «''шацец''» (''vulgariter dictam szathec'')<ref name="Dajlida-2019-176"/>. У грамаце 1437 году Станіслаў Даўгайла, харужы віленскі, надаваў Віленскай катэдры сваю зямлю Навіны (''Nowiny'') на дзесяць «''бочак''» (''ad decem tunnas alias beczki'')<ref name="Dajlida-2019-177">Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 177.</ref>. У 1451 годзе кашталян віленскі [[Сямён Гедыгольдавіч]] заснаваў касьцёл у сваёй вотчыне [[Вішнеў (Менская вобласьць)|Вішневе]] і надаў яму зямлю «''з пашняй''» (''cum agro alias z pasznia'') і лугі, па-народнаму менаваныя «''сенажаці''» (''prata alias sianozaczy''). У 1452 годзе Магдалена, удава старосты [[Ліда|лідзкага]] Ягінта, надала Віленскаму кляштару францішканаў «''пашню''» (''agrum alias pasznia'') зь людзьмі ў [[Тракелі (Вярэнаўскі раён)|Тракелях]]. У 1459 годзе пан Андрэй Даўгердавіч надаў касьцёлу ў [[Лынтупы|Лынтупах]] людзей, якія мусілі даваць «''бязьмен''» мёду (''bezmien mellis'') або «''пуд''» мёду (''pud mellis''), а таксама пэўную меру «''грачыхі''» (''hreczychy'')<ref name="Dajlida-2019-177"/>.
Яшчэ ў XIII ст. прускі храніст Хрысьціян пісаў: «''Калісьці [[Венеды]]я, цяпер Літванія, адсюль назоў Венедзкай затокі''» і такім парадкам лічыў пачатковую Літву [[Славянскія мовы|славянскай]] краінай<ref>[[Алесь Жлутка|Жлутка А.]] Літва і ліцьвіны — адкуль і хто? (пасляслоўе) // {{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 23.</ref>. У 1440-х гадох славянскай назваў літоўскую мову пісьменьнік і гуманіст, будучы [[папа|рымскі папа]] [[Піюс II (папа рымскі)|Энэа Сыльвіё Пікаляміні]]: «''Літва месьціцца на ўсход ад Польшчы. Мова народу — славянская''»{{Заўвага|{{мова-la|«Lituania et ipsa late patents regio Polonis ad orlentem connexa est… Sermo gentis Sclavonicus est''»|скарочана}}<ref>Pii II Pontificis Maximi Historia Rerum ubique Gestarum cum Locorum descriptione. — Parrhisiis, 1509. P. 109v—110.</ref>}}<ref name="Urban-2001-113">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 113.</ref><ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 265—266.</ref><ref name="Zajkouski-Cakvin-1997"/>. Невядомы сучасьнік [[Ян Длугаш|Яна Длугаша]] ў трактаце пра Памор’е (1464 год) пісаў, што «''мову памаранаў аднолькава могуць разумець палякі, русіны, ліцьвіны і прусы{{Заўвага|Пад прусамі тут, напэўна, разумелася польскае насельніцтва, якое тады жыло ў нізоўі [[Вісла|Віслы]] на яе правым узьбярэжжы<ref name="Urban-2001-15">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 15.</ref>}}''»<ref name="Zajkouski-Cakvin-1997"/>. Гісторык [[Павал Урбан]] зьвяртае ўвагу на тое, што хоць сам Длугаш адзначыўся супярэчлівымі сьцьверджаньнямі пра мову ліцьвінаў, якіх залічваў да славянізаваных балтаў гэтак званага «[[Італійцы|італійскага]] паходжаньня»<ref name="Urban-2001-76">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 76.</ref>, аднак апісваючы эпізоды хрышчэньня ліцьвінаў і [[жамойты|жамойтаў]] храніст засьведчыў: пры хрышчэньні ліцьвінаў польскія сьвятары ня мелі патрэбы ў перакладніках, якія спатрэбіліся ім пры хрышчэньні жамойтаў{{Заўвага|Таксама у 11-й кнізе сваіх хронікаў Ян Длугаш згадаў першага каталіцкага біскупа для Жамойці [[Мацей зь Вільні|Мацея]]: «''з паходжаньня Немец, які, аднак, нарадзіўся ў Вільні. Ён добра ведаў мовы літоўскую і жамойцкую''», чым прызнаў існаваньне дзьвюх асобных моваў — літоўскай і жамойцкай<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 22.</ref>}}<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 22, 103.</ref>. Тым часам вялікі князь [[Гедзімін]], сучасьнікам якога быў Длугаш, запрашаў з Захаду ў Вялікае Княства Літоўскае дзеля хрышчэньня ліцьвінаў манахаў-прапаведнікаў, якія валодалі «польскай» і «рускай» мовамі<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 58, 102.</ref>.
|