Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Назва: пунктуацыя
Радок 16:
Фактычна Алесь Жлутка ўдакладніў першае найбольш старажытнае тлумачэньне, выказанае яшчэ ў XIII ст. прускім храністам Хрысьціянам, паводле якога Літва як зямельнае ўладаньне атрымала назву ад імя аднаго з сваіх валадароў. Вэрсію, што гэтым валадаром быў легендарны прашчур вялікага заходнеславянскага племя [[люцічы|люцічаў]], у 1921 годзе падтрымаў і разьвіў мовазнаўца [[Язэп Лёсік]]. Пра паходжаньне назвы Літвы ад люцічаў выказаў думку яшчэ ў пачатку XX ст. Эрнст Гэніг, выдавец Прускай хронікі Лукаша Давіда. Пра тое ж выказаўся ў 1920-я гады [[Вацлаў Ластоўскі]]. Гісторык [[Павал Урбан]] сьледам за [[Вацлаў Пануцэвіч|Вацлавам Пануцэвічам]]<ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 236—255, 291—294.</ref> падрабязна вытлумачыў паходжаньне ліцьвінаў (літвы, лютвы) ад часткі люцічаў<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 58—72.</ref><ref name="Zajkouski-Cakvin-1997"/>. Паводле гэтай вэрсіі, па доўгім змаганьні зь немцамі рэшта племя люцічаў, якое жыло паміж рэкамі [[Эльба|Лабай]] і [[Одэр|Одрай]] на паўночным усходзе цяперашняй [[Нямеччына|Нямеччыны]], дзеля паратунку ад паняволеньня і вынішчэньня перасялілася на ўсход<ref name="Arlou-2012-31">{{Літаратура/Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае (2012)|к}} С. 31.</ref>. Гэтая ж вэрсія паходжаньня назвы Літва дэкляравалася ў час агульнага сходу студэнтаў-эмігрантаў у Парыжы ў 1949 годзе, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і летувіскіх студэнтаў. Яе выклад зьявіўся ў часопісе «Моладзь», які выходзіў у Парыжы ў 1948—1954 гадох. Сучасная беларуская мовазнаўца прафэсарка [[Раіса Казлова]] на аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку зь Беларусі, таксама давяла, што назва Літва ўтварылася ад славянскай асновы ''*l’ut-'', што дазволіла ёй адзначыць: «''правамерна аднесьці этнонім Літва да першапачатковага Лютва… Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраінаў Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны)''». Такім чынам, паводле меркаваньня дасьледніцы, мова старажытных ліцьвінаў — гэта сплаў мовы ўсходнеславянскага насельніцтва і моваў славянаў заходнеславянскіх ускраінаў<ref>Казлова Р. Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд: У 2 т. Т. 2. — Гомель: ГДУ, 2002. С. 80—98.</ref><ref>{{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 22—27.</ref>.
 
У 2019 годзе беларускі дасьледнік Алёхна Дайліда выказаў гіпотэзу, што назва ліцьвіны ад пачатку была канфэсіёнімам (гісторык [[Сяргей Тарасаў]] зазначае ў сваёй рэцэнзіі на гэтую працу, што ва ўсходніх, гэтак званых «рускіх» крыніцах, сапраўды, не было ацэнак ліцьвінаў як паганцаў, а ў заходнеэўрапейскіх крыніцах ліцьвіны ацэньваюцца як схізматыкі, ворагі веры, «нехрышчоныя», «вераадступнікі», што адпавядала ацэнкам хрысьціянаў [[Полацкае княства|Полацку]], [[Наўгародзкая рэспубліка|Ноўгараду]] ды іншых земляў)<ref>[[Сяргей Тарасаў|Тарасаў С.]] [https://esxatos.com/tarasau-recenziya-na-zbornik-artykulau-z-dadatkami-daylidy-pachatki-vyalikaga-knyastva Рэцэнзія на зборнік артыкулаў з дадаткамі А. Дайліды «Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі»], Эсхатос, 2019 г.</ref>. Улічваючы шэраг яўна ўсходнегерманскіх імёнаў і тапонімаў люцічаў, а ітаксама летапіснага апавяданьня пра прыбыцьцё літоўскай шляхты зь нямецка-данскага ўзьбярэжжа, Алёхна Дайліда адзначае імавернасьць повязі назвы літвы з палабскімі люцічамі, аднак больш імаверным лічыць утварэньне назвы літва (або лютва) ад [[Германскія мовы|усх.-герм.]] ''liþus'' ― 'сябра, удзельнік' або ''liuþs'' 'чалавек' — у якасьці азначэньня ўсіх перасяленцаў зь нямецка-данскага ўзьбярэжжа ў Панямоньне ў XXX ст. — і далейшую яго зьмену ў ліцьвіны (або люцьвіны) праз усходнегерманскія суфіксы ''-þwa'' і ''-in'' (''liþwa'', такім парадкам, мусіла б азначаць 'суполка, дружына', а ''liþwin'' — удзельніка такой суполкі). На думку Алёхны Дайліды, форма ліцьвіны, відаць, існавала ўжо ў пачатку XI ст. (каля 1025 году палякі ваявалі супраць ''Letwanos'' і іншых «вераадступных»)<ref>Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 33.</ref>.
 
Тым часам, паводле гісторыка [[Аляксандар Краўцэвіч|Аляксандра Краўцэвіча]], харонім Літва ёсьць вытворным ад назвы сярэднявечнага [[Балцкія мовы|балцкага]] племені (літва, літоўцы), якое займала тэрыторыю ў басэйне правых прытокаў [[Нёман]]а, пераважна [[Вяльля|Вяльлі]]<ref name="Kraucevic-2013-10">{{Літаратура/Гісторыя ВКЛ (2013)|к}} С. 10.</ref>.