Аўкштота: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
пунктуацыя
Радок 8:
'''Аўкшто́та''', часам '''Аўкшта́йція'''<ref>[[Валеры Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Аўкштайція // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 266.</ref> (''Аўкштайтыя''<ref name="Cakvin-1989">[[Ігар Чаквін|Чаквін І.]] Аўкштайты // {{Літаратура/Этнаграфія Беларусі: Энцыкляпэдыя (1989)|к}} С. 41.</ref>, {{мова-lt|Aukštaitija|скарочана}}) — сучасны этнаграфічны рэгіён [[Летува|Летувы]], які знаходзіцца на паўночным усходзе краіны, у басэйне ракі [[Вяльля|Вяльлі]]. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні<ref>[http://www3.lrs.lt/pls/inter3/dokpaieska.showdoc_e?p_id=220186&p_query=D%CBL%20ETNOGRAFINI%D8%20REGION%D8%20RIB%D8%20NUSTATYMO&p_tr2=2. Рэкамэндацыі Рады аховы этнічнае культуры Летувы № 1 аб усталяваньні межаў этнаграфічных рэгіёнаў ад 17 верасьня 2003 году.]</ref>. Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, на гэтай тэрыторыі ўжываецца адна зь дзьвюх дыялектных групаў [[Летувіская мова|летувіскай мовы]] — аўкштайцкая. Афіцыйна лічыцца гістарычным цэнтрам Летувіскай дзяржавы.
 
Аўкштота — назва памежнай тэрыторыі ў часы змаганьня [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] з [[Крыжакі|крыжакамі]] за [[Жамойць]], вядомая выняткова зь [[Нямецкая мова|нямецка-]] і [[Лацінская мова|лацінамоўных]] крыніцаў. Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал ракі [[Сьвятая (рака)|Сьвятой]] і ахоплівала [[Вількамір]], [[Уцяна|Уцяну]], [[Таўрагіны]], [[Больнікі]], [[Маляты]], [[Дубінкі]], [[Гедройцы]], [[Немянчын]], [[Кернаў]], [[Шашолы]], [[Пабойск]], [[Рогава]], [[Кейданы]], [[Шаты]], [[Жэймы]], [[Кульва|Кульву]], [[Ворлава|Ворлаву]] і [[Коўна|Коўну]]<ref name="Urban-2001-37">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 37.</ref>. Не атаясамлівалася з [[Літва старажытная|уласна Літвой]]<ref name="Urban-2001-105">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 105.</ref> (суадносіцца з пазьнейшым [[харонім]]ам XVI ст. «Завялейская Літва»<ref>{{Літаратура/Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к}} С. 153—157.</ref>).
 
== Назва ==