Дзукія: розьніца паміж вэрсіямі

61 байт дададзены ,  1 год таму
д
стыль
(дапаўненьне)
д (стыль)
Назва Дзукія часам ужываецца ў больш шырокім сэнсе. У гэтым выпадку, апроч поўдню Летувы, да Дзукіі далучаецца частка [[Польшча|польскага]] [[Падляшша]], а таксама некаторыя тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], у тым ліку [[Ліда]] і [[Ашмяны]].
 
Афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Дзукію» (як і «[[Сувалкія|Сувалкію]]») [[летувісы]] фактычна вынайшлі і канцэптуалізавалі ў канцы XIX — першай палове XIX ст. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад [[Латвія|Латвіі]], [[Эстонія|Эстоніі]] або [[Фінляндыя|Фінляндыі]]) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульных працах зь летувіскай этналёгіі<ref name="Vnukovic-2021-42">Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 42.</ref>.
 
Лічыцца, што ўласна назву ''дзюкі'' («Dziuki») разам зь іншымі калектыўнымі мянушкамі («Gogi», «Staki», «Szaki», «Zanawiki» і «Użwingi») упершыню зафіксаваў у сярэдзіне ХІХ ст. дасьледнік лясной гаспадаркі А. Палуянскі. Паводле яго, летувісы-дзукі займалі ўвесь [[Кальварыйскі павет|Кальварыйскі]] і паўночную частку [[Сейненскі павет (Расейская імпэрыі)|Сейненскага паветаў]] [[Аўгустоўскай губэрня|Аўгустоўскай губэрні]]. Тым часам адным зь першых выпадкаў ужываньня назвы «Дзукія» стаў артыкул «З Дзукіі» («Isz Dzukijos»), падпісаны псэўданімам «Дзукас» («Dzukas») і надрукаваны ў газэце «Варпас» («Varpas») у 1889 годзе<ref name="Vnukovic-2021-40">Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 40.</ref>. Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Дзукія» зьявілася толькі ў 1985 годзе<ref name="Vnukovic-2021-43">Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 43.</ref>.
 
Першая афіцыйная навуковая мапа з этнаграфічным рэгіёнам «Дзукія» зьявілася толькі ў 1985 годзе<ref name="Vnukovic-2021-43">Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 43.</ref>.
 
== Крыніцы ==