Ісьляндзкае імя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д правапіс
Радок 17:
 
== Варыянты з матронімам ==
Пераважная большасьць ісьляндзкіх імёнаў па бацьках утвораныя ад імені бацькі, аднак існуюць выпадкі ўтварэньніўтварэньня ад матчынага імя. У такіх выпадках прынцып пабудовы такі ж самы: Оляфур, Брындысін сын, атрымае поўнае імя Оляфур Брындысарсан. Зь вядомых прыкладаў такіх асобаў — футбаліст [[Гейдар Гельгусан]] («Гельгін сын»), пісьменьніца [[Гудрун Эва Мінэрвудотыр]] («Мінэрвіна дачка»), сярэднявечны паэт [[Эйліфр Гадрунарсан]] («Гадрунін сын»).
 
Магчымыя імёны адразу і ад бацькі, і ад маці: так, цяперашні мэр Рэйк’явіку [[Дагур Бэргторусан Эгертсан]] — «сын Бэргторы і Эгерта». Поўнае імя ўжо згаданай вышэй дзяўчынкі, якая адсудзіла права карыстацца ўласным «мужчынскім» імем — Блэр Б’яркадотыр Рунарсдотыр («дачка Б’ёрк і Рунара»).