Гомель — Горкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 6:
[[Трубаправод]] «Гомель — Горкі» быў 1-м унутраным у Беларусі. Нагодай для будаўніцтва паслужыла нястача паставак расейскай нафты маркі «[[Урал (нафта)|Ўрал]]» з Заходняй [[Сыбір]]ы па нафтаправодах «[[Унеча]] — [[Полацак]]» і «Ўнеча — [[Мазыр]]». Са студзеня 2020 году пастаўку расейскай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі прыпынілі праз адмову плаціць павышаную [[Цана|цану]]. 11 траўня 2020 году намесьнік кіраўніка «Гомельтранснафты Дружба» Андрэй Карабань адзначыў: «Новы трубаправод стане свайго роду перамычкай, якая злучае паўднёвую і паўночную ніткі сыстэмы транспартаваньня нафты. Гэта дасьць магчымасьць, ні ад каго не залежачы, ажыцьцяўляць перапампоўку сыравіны паміж Наваполацкім і [[Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод|Мазырскім]] нафтаперапрацоўчымі заводамі. Да таго ж, мінулай восеньню ў выніку рэарганізацыі ААТ «[[Полацактранснафта Дружба]]» на правах філіі ўвайшло ў склад ААТ «Гомельтранснафта Дружба», што робіць аб’яднаньне дзьвюх трубаправодных сыстэмаў яшчэ больш заканамерным». Труба [[прамер]]ам 53 см дазваляла перапампоўваць да 6 млн тонаў нафты за год, якія мелі скласьці па 30 % пастаўкі з Балтыкі праз Польшчу і з Чорнага мора праз Украіну. Таксама трубаправод «Гомель — Горкі» даваў магчымасьць дастаўляць беларускую нафту з [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага раёну]] (Гомельская вобласьць)<ref name="а"/>.
 
[[Даўжыня]] маршруту складала 207 км. Нафтаправод пракладалі ў міжрэччы [[Дняпро|Дняпра]] і [[Сож]]а бяз водных перашкодаў, каб абысьці водаахоўныя зоны. [[Адлегласьць]] трубаправода ад паселішчаў складала прынамсі 150 мэтраў. Пракладвалі трубаправод з поўдня на поўнач у 12 чэргаў. Маршрут браў пачатак у [[Гомельскі раён|Гомельскім раёне]] і праходзіў праз [[Буда-Кашалёўскі раён|Буда-Кашалёўскі]], [[Чачэрскі раён|Чачэрскі]] і [[Кармянскі раён|Кармянскі]] раёны Гомельскай вобласьці ды далей [[Чэрыкаўскі раён|Чэрыкаўскі]], [[Прапойскі раён|Прапойскі]] і [[Крычаўскі раён|Крычаўскі]] раёны Магілёўскай вобласьці. У [[Горацкі раён|Горацкім раёне]] яго мелі злучыць зь дзейным магістральным нафтаправодам «[[Унеча — Полацак]]». Перапады вышыняў на мясцовасьці цягам маршруту даходзілі да 100 мэтраў. Спадарожна прадугледзелі ўзьвядзеньне нафтаперапампоўвачнайнафтаперапамповачнай станцыі і перабудову 2-х дзейных станцыяў «Гомель» і «Горкі». [[Кошт]] пабудовы разам з запаўненьнем трубы тэхналягічнай нафтай складаў каля 300 млн [[Беларускі рубель|рублёў]] (122 млн даляраў) з уласных сродкаў «Гомельтранснафты Дружба» без прыцягненьня [[Пазыка|пазыкі]] і [[Бюджэт Рэспублікі Беларусь|бюджэтных]] грошай<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Руслан Праляскоўскі.|загаловак=Усе плюсы ўнутранага транзыту|спасылка=https://mogilev-region.gov.by/be/news/marshrut-uzho-pabudavany-yak-buduc-prakladac-naftapravod-gomel-gorki|выданьне=[[Рэспубліка (газэта)|Рэспубліка]]|тып=газэта|год=12 траўня 2020|нумар=7470|старонкі=|issn=1991-5322}}</ref>.
 
== Узьвядзеньне ==
10 чэрвеня 2020 году намесьнік кіраўніка па капітальным будаўніцтве і рамонце «Гомельтранснафты Дружба» Андрэй Карабань паведаміў: «праектныя працы пачаліся ўжо, вядуцца [[Геалёгія|геалягічныя]] пошукі і [[Геадэзія|геадэзічныя]] працы, уключаючы падрыхтоўку тэхнічных умоваў на перасячэньне з камунікацыямі»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Будаўніцтва нафтаправода «Гомель — Горкі» будзе каштаваць каля Br300 млн і пачнецца 1 лістапада|спасылка=https://blr.belta.by/economics/view/budaunitstva-naftapravoda-gomel-gorki-budze-kashtavats-kalja-br300-mln-i-pachnetstsa-1-listapada-88456-2020/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=10 чэрвеня 2020|дата доступу=22 студзеня 2022}}</ref>. 22 кастрычніка 2020 году «[[Нафтаспэцбуд]]» выканаў 1-е зварачнае [[шво]] на трубе магістралі ДН500 каля [[Бабовічы|Бабовічаў]] на паўднёвы захад ад Гомля. На будоўлі выкарыстоўвалі абсталяваньне арбітальнай [[Зварка|зваркі]]. На адкрыцьці будоўлі намесьнік старшыні ўраду Беларусі [[Юры Назараў]] адзначыў: «Гэты інвэстпраект не такі вялікі паводле кошту, але значны тым, што зьвяжа 2 рэзэрвуарныя паркі захоўваньня нафты ў Мазыры і Полацку. Гэта дасьць магчымасьць гарантаваць бясьпеку і манэўранасць 2-х буйных нафтасховішчаў. Мы таксама вядзём іх мадэрнізацыю, павялічваючы карысны аб'ёмаб’ём захоўваньня нафты. Неабходна забясьпечыць пастаянны запас сыравіны і бесьперабойнай працы 2-х беларускіх НПЗ, незалежна ад розных фактараў». Большасьць праектнай і будаўніча-мантажнай працы выконвалі прадпрыемствы канцэрну «[[Белнафтахім]]». Праект прадугледжваў уладкаваньне 75 пераходаў праз аўтадарогі і [[Чыгунка|чыгунку]], [[Мэліярацыя|мэліярацыйныя]] каналы і рэкі. Па [[лес]]е мелі правесьці 85 км нафтаправода<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Гомельтранснафта Дружба» пачала будаўніцтва нафтаправода «Гомель — Горкі»|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/gomeltransnafta-druzhba-pachala-budaunitstva-naftapravoda-gomel-gorki-92963-2020/|выдавец=[[БелТА]]|дата публікацыі=22 кастрычніка 2020|дата доступу=22 студзеня 2022}}</ref>. Пры зварцы стыку трубаў нафтаправода выкарыстоўвалі [[робат]]а<ref>{{Навіна|аўтар=Натальля Капрыленка|загаловак=«Гомельтранснафта Дружба» распачала будаўніцтва нафтаправода «Гомель – Горкі»|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20201023/1603443339-gomeltransnafta-druzhba-raspachala-budaunictva-naftapravoda-gomel-gorki|выдавец=Газэта «[[Зьвязда]]»|дата публікацыі=23 кастрычніка 2020|дата доступу=22 студзеня 2022}}</ref>.
 
23 лістапада 2020 году «Беларуснафта» набыла 2 [[форвардэр]]ы «[[Амкадар]] 2662» для пагрузачна-разгрузачнай працы на будоўлі нафтаправода. Форвардэры дааснасьцілі плятформамі з дызэль-[[генэратар]]амі, зьменнымі касэтамі для газавых [[балён]]аў і грузавымі крукамі для падыманьня і апусканьня робата арбітальнай зваркі<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Новая тэхнiка|спасылка=https://www.belorusneft.by/sitebeloil/be/addUp/mediaCenter/newsDetail/novaya-tehnika-00002/|выдавец=ВА «[[Беларуснафта]]»|дата публікацыі=23 лістапада 2020|дата доступу=22 студзеня 2022}}</ref>. 19 лістапада 2021 году «Гомельтранснафта» паведаміла, што ў выніку паскарэньня будаўніцтва трубаправод «Гомель – Горкі» мелі здаць у эксплюатацыю яшчэ на 6 месяцаў раней у красавіку 2022 году<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Прапампоўку нафты спынялі, бо тэставалі новую лінію трубаправода ў абыход санкцый|спасылка=https://m.nashaniva.com/articles/280641/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=19 лістапада 2021|дата доступу=22 студзеня 2022}}</ref>.