Літва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненьне
→‎Раньнія часы: пунктуацыя
Радок 37:
У XI—XIII стагодзьдзях назва Літва пашырылася на ўсё верхняе і сярэдняе Панямоньне — тэрыторыі зь мяшаных балтыйска-славянскім насельніцтвам<ref name="Kraucevic-2013-10"/>. У XIII ст. у гэтым рэгіёне ўтварылася [[Вялікае Княства Літоўскае]]. Паводле летапісных зьвестак XII—XIII стагодзьдзяў і пазьнейшай тапаніміі, [[Мікола Ермаловіч|Мікола Ермаловіч]] лякалізуе летапісную Літву каля [[Менск]]у на ўсходзе, [[Наваградак|Наваградку]] на захадзе, [[Маладэчна]] на поўначы і [[Ляхавічы|Ляхавічаў]] на поўдні<ref>[[Эдвард Зайкоўскі|Зайкоўскі Э.]] Літва // {{Літаратура/ЭГБ|4к}} С. 380.</ref>, але потым яе назва разам з уладай [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў літоўскіх]] пашырылася на іншыя тэрыторыі [[балты|балтаў]] у выняткова палітычным сэнсе. [[Алесь Жлутка]] таксама лякалізуе гістарычную Літву на тэрыторыі паміж [[Менск]]ам і [[Наваградак|Наваградкам]], пазначанай аднайменнымі тапонімамі<ref name="Zlutka-107"/>.
 
Беларускі гісторык [[Павал Урбан]] зьвяртае ўвагу на тое, што прускі храніст XVI ст. [[Лукаш Давід]], апісваючы эпізод варажнечы паміж [[Судавы|судавамі (дайновамі)]] і ліцьвінамі, адзначаў, што Літва раней называлася Вэнэдыяй{{Заўвага|«''Калісьці Вэнэдыя, цяпер Літва, адсюль назва Вэнэдзкай затокі''»<ref>{{Літаратура/Літва-Беларусь: гістарычныя выведы|к}} С. 23.</ref>}} ([[вэнэды|вэнэдамі]] раней называлі ўсіх славянаў, пад гэтай назвай заходнія славяне часта выступалі ў заходнеэўрапейскіх хроніках ды іншых крыніцах яшчэ ў X і XI ст., апроч таго, Вэнэдзкім раней называлі [[Балтыйскае мора]]), але далей не разьвівае гэтай думкі. Тым часам выдавец Прускай хронікі Лукаша Давіда Эрнст Гэніг падаў у спасылцы тлумачэньне, што ў абодвух рукапісах (у якіх хроніка захоўвалася некалькі стагодзьдзяў перад яе выданьнем) у гэтым месцы два з паловай аркушы былі напісаныя (магчыма выпраўленыя) чужой рукой<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 6—7.</ref>. Паводле канцэпцыі Лукаша Давіда, якая, магчыма, супадала з канцэпцыяй прускага храніста Хрысьціяна, «Малой» (пачатковай) Літвой была [[Гарадзенская зямля]] з сталіцай у [[Горадня|Горадні]]<ref>{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 7.</ref>.
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===