Расасенка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
дапаўненьне Славутасьці
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 22:
 
== Агульныя зьвесткі ==
Выцякае за 1 км на ўсход ад вёскі [[Пішчыкі|Пішчыкаў]], цячэ схіламі [[Горацка-Амсьціслаўская раўніна|Горацка-Амсьціслаўскай узвышанай раўніны]] на захадзе [[Смаленскае ўзвышша|Смаленскага ўзвышша]]. Упадае ў Дняпро каля вёскі [[Расасна]]. Даліна ў верхняй плыні трапэцападобная з стромкімі схіламі шырынёй да 2 км. [[Абалона]] двухбаковая, або чаргуецца па берагох, вузкая шырынёй да 100 м, сухая, зарослая хмызьняком. Рэчышча зьвілістае, пяскова-камяністае, шырынёй 5-75—7 м, у ніжняй плыні да 10 м. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае ва 60% гадавога сьцёку<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}} С. 307.</ref>.
 
=== Найбольшыя прытокі ===
Радок 61:
* [[Казьяны (Дубровенскі раён)|Казьяны]] — станцыя на паштовым тракце Ворша — Дуброўна — Ляды — Смаленск; абэліск на магіле капітана Б.У. Загорскага, які загінуў у 1943 г.
* [[Кляны]] — помнік на братэрскай магіле 149 воінам, што загінулі ў 1943—1944 г.; радзіма драматурга [[Аляксей Дудараў|Алеся Дударава]].
* [[Ліцьвінава (Дубровенскі раён)|Ліцьвінава]] (не існуе з 1970-х) на левым беразе ручая Бабравец. Радзіма паэта [[Сяргей Ракіта|Сяргея Ракіты]] — псэўданім Сяргея Васільевіча Законьнікава(1909-19421909—1942).
* [[Міхалінава (Дубровенскі раён)|Міхалінава]]: абэліск на братэрскай магіле 40 воінам, што загінулі ў 1943-441943—44 г.
* [[Пішчыкі]]: радзіма доктара філялягічных навук, [[прафэсар|прафэсара]] [[Аляксей Груца|Аляксея Груцы]] (1924—2017).
* [[Чырына (Дубровенскі раён)|Чырына]]: гарадзішча за 1,5км на паўднёвы захад ад вескі, на правым беразе ручая Ліпіца (правы прыток Расасенкі).