Сьцяпан Шутаў: розьніца паміж вэрсіямі

602 байты дададзена ,  6 месяцаў таму
няма апісаньня зьменаў
д (выпраўленьне спасылак, артаграфія)
Няма апісаньня зьменаў
У 1927 скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у 1930 — Ваенна-палітычныя курсы, у 1932 — [[Ленінград]]зкія бранетанкавыя курсы ўдасканаленьня, у 1937 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізаваньня і матарызацыі і ў 1943 — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
 
Нямецка-савецкую вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага мэханізаванага корпуса. Удзельнічаў у [[Маскоўская бітва 1941—1942 гадоў|бітве пад Масквой]], на [[Курская бітва|Курскай Дузе]], [[фарсіраваньне Дняпра|фарсіраваў Дняпро]], вызваляў Кіеў. За фарсіраваньне Дняпра і вызваленьне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасьць і мужнасьць 10 студзеня 1944 ганараваны званьнем Героя Савецкага Саюза з уручэньнем [[ордэн Леніна|ордэна Леніна]] і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 2158<ref>[https://sun.tsu.ru/mminfo/2020/000462771/1944/1944_003.pdf Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года] // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1</ref>). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня падчас [[Яска-Кішынёўская апэрацыя|Яска-Кішынёўскай апэрацыі]] 13 верасьня 1944. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасьля яе ампутацыі ў верасьні 1944 выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.
 
Жыў у Кіеве, дзе і сканаў пасьля цяжкай хваробы. Пахаваны тамсама на Байкавых могілках.
14

зьменаў