Арабская ліга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 34:
Асноўнай мэтай лігі ёсьць збліжэньне адносінаў і стасункаў паміж дзяржавамі-чальцамі і каардынаваньне супрацоўніцтва паміж імі, што мае забясьпечыць іхную незалежнасьць і сувэрэнітэт, а таксама агульна разгледаць справы і інтарэсы арабскіх краінаў<ref>[http://avalon.law.yale.edu/20th_century/arableag.asp ''«Pact of the League of Arab States, 22 March 1945»'']. The Avalon Project. Yale Law School. 1998.</ref>.
 
Дзякуючы такім установам, як то [[Арганізацыя Арабскай лігі па пытаньнях адукацыі, культуры і навукі]], а таксама [[Рада арабскага эканамічнага адзінства]], Арабская ліга спрыяе палітычным, эканамічным, культурным, навуковым і сацыяльным праграмам, накіраваныя на прасоўваньне інтарэсаў арабскага сьвету<ref>Ashish K. Vaidya, ''«Globalization»''. ABC-CLIO: 2006.  — С. 525.</ref>. Гэта паслужыла стварэньню пляцоўкі для дзяржаваў-чальцоў дзеля каардынацыі сваіх палітычных пазыцыяў, для абмеркаваньня пытаньняў, якія выклікаюць агульны клопат, урэгуляваньня некаторых арабскіх спрэчак і абмежаваньня канфліктаў, як то [[Лібанскі крызіс (1958)|лібанскі крызіс]] 1958 году. Ліга таксама спрыяе складаньню і заключэньню шматлікіх знакавых дакумэнтаў, якія садзейнічаюць эканамічнай інтэграцыі. Адным з прыкладаў зьяўляецца Статут сумесных арабскіх эканамічных дзеяньняў, у якім выкладзены прынцыпы эканамічнай дзейнасьці ў рэгіёне.
 
Кожная дзяржава-чалец мае адзіны голас у Радзе лігі, і рашэньні зьяўляюцца абавязковымі толькі для тых дзяржаваў, якія прагаласавалі за іх. Мэтамі лігі ў 1945 годзе былі ўмацаваньне і каардынацыя палітычных, культурных, эканамічных і сацыяльных праграмаў ейных чальцоў і пасрэдніцтва ў спрэчках паміж імі альбо паміж імі і трэцімі краінамі. Акрамя таго, падпісаньне пагадненьня аб сумесным абаронным і эканамічным супрацоўніцтве 13 красавіка 1950 году прывяло да каардынацыі мераў ваеннай абароны краўнаў зьвязу. У сакавіку 2015 году Генэральны сакратар Арабскае лігі аб’явіў аб стварэньні сумесных арабскіх узброеных сілаў з мэтай процідзеяньня экстрэмізму і іншым пагрозам для арабскіх дзяржаваў. Такое рашэнне было прынята падчас актывізацыі апэрацыі «[[Шторм (ваенная апэрацыя)|Шторм]]» у Емэне. Удзел у праекце зьяўляецца добраахвотным, і войскі краінаў-чальцоў могуць умешваецца ў канфлікт толькі паводле просьбы адной зь дзяржаваў-чальцоў хаўрусу. Рост мілітарызацыі рэгіёну і павелічэньне жорсткіх грамадзянскіх войнаў, а таксама тэрарыстычных рухаў зьяўляюцца прычынай стварэння агульных арабскіх узброеных сілаў, якія фінансуюцца заможнымі краінамі [[Пэрсыдзкі заліў|Пэрсыдзкага заліву]]<ref>[https://web.archive.org/web/20150713222118/https://chronicle.fanack.com/specials/league-arab-states/the-joint-arab-force-will-it-ever-work/ ''«The Joint Arab Force—Will It Ever Work?»'']. Fanack.com.</ref>.
Радок 82:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.lasportal.org/ Арабская ліга]. Афіцыйны сайт{{ref-ar}}{{ref-en}}.
* [http://www.jpost.com/topic/Arab_League Арабская ліга]. The Jerusalem Post{{ref-en}}.
* [http://news.bbc.co.uk/2/hi/middle_east/country_profiles/1550797.stm Арабская ліга]. BBC News{{ref-en}}.
 
[[Катэгорыя:МіжнародныяАрабская ліга| арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]