Сяргей Паўловіч: розьніца паміж вэрсіямі

дапаўненьне спасылка
(дапаўненьне літаратура)
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
(дапаўненьне спасылка)
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Паўловічы вярнуліся з [[Расея|Расеі]] на тэрыторыю [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Пасьля пераезду ў Вільню Паўловіч працаваў выкладчыкам Закона Божага ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], а ў 1927—1928 навучальным годзе займаў пасаду дырэктара гэтае гімназіі.
 
Пэдагагічная й грамадзкая дзейнасьць Паўловіча была цесна зьвязаная з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускае школы]], некаторы час ён уваходзіў у склад кіраўніцтва гэтай культурна-асьветнай арганізацыі. Ён рэдагаваў часопісы «[[Летапіс Таварыства беларускае школы]]» (з 1936 — «[[Беларускі летапіс (1933)|Беларускі летапіс]]») і «[[Беларускі каляндар]]», якія выдаваліся гэтым Таварыствам. Акрамя таго, Паўловіч дапамагаў [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускаму выдавецкаму таварыству]], быў сябрам [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], выступаў з рэфэратамі па гісторыі [[хрысьціянства]] на яго паседжаньнях.
 
16 кастрычніка 1930 і ў 1933 Паўловіч быў арыштаваны і сядзеў у турме на [[Лукішкі|Лукішках]].
2504

зьмены