Уладзімера-Валынскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 1:
[[Файл:Герб Волинської землі 1313.png|міні|Герб Валынскай зямлі]]
'''Уладзімера-Валынскае княства''' — старажытнарускае княства ў басэйне верхняга і сярэдняга цячэньня [[Заходні Буг|Заходняга Буга]] і правых прытокаў [[Прыпяць|Прыпяці]]. Сталіца — [[Уладзімер-Валынскі (Украіна)|Уладзімер]].
 
Узьнікла напрыканцы X стагодзьдзя на землях [[валыняне|валынян]], [[бужане|бужан]] і [[дулебы|дулебаў]]. Першы князь — [[Усевалад Уладзімеравіч]], сын [[Уладзімер Святаславіч|Уладзімера Святаслававіча]]. На [[Любецкі зьезд|Любецкім зьезьдзе]] (1097) Уладзімера-Валынскае княства атрымаў [[Давыд Ігаравіч]], пастановай Віцічаўскага зьезду (1100 год) яно аддадзена [[Сьвятаполк ІзяславічІІ Тураўскі|Сьвятаполку Ізяславічу]]. У 1118 захоплена [[Уладзімер Манамах|Уладзімерам Манамахам]], які пасадзіў там княжыць свайго сына Андрэя (да 1134 году). У 1134—54 гадах князем быў [[Ізяслаў Мсьціславіч]]. У 1-й палове XII стагодзьдзя ў залежнасьць ад Уладзімера-Валынскае княства трапіла [[Гарадзенскае княства]], у другой пал. XII ст. — турава-пінскія князі, у склад княства ўвайшла [[Берасьцейская зямля]]. Найбольш магутнасьці дасягнула пры [[Раман Мсьціславіч|Рамане Мсьціславічу]], які ў барацьбе з буйнымі фэадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, у 1199 заваяваў галіцкія землі, у выніку ўтварылася [[Галіцка-Валынскае княства]].
 
== Літаратура ==