Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне, артаграфія
Распачаў катэгорыю
Радок 83:
== Гісторыя ==
[[Бельск-Падляскі|Бельск]] зьяўляўся цэнтральным пунктам для станаўленьня будучага Бельскага павету. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да XIII ст., калі гэтыя землі падлягалі [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскаму княству]]. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было [[Берасьце]], але ў XIII ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павету аказваў [[Дарагічын (Падляскае ваяводзтва)|Дарагічын]]. Праўдападобна каля 1320 году бельская земля ўпершыню трапляе ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], але на працягу XIV ст. неаднаразова апынялася ў руках [[Мазавецкае княства|мазавецкіх князёў]]. Фінальна бельская земля адыйшла да князя [[Вітаўт]]а каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў [[Троцкае ваяводзтва]]. Яшчэ з канца XIV ст. абшар сёньняшняга Бельскага павету (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у навакольлі Бельску ды на ўсход ад яго з канца XV ст. і асабліва ў XVI ст. засяляўся мужыкамі з раёну Дарагічына і Берасьця, а таксама баярамі зь Літвы. Прыватная ўласнасьць земляў на захадзе сёньняшняга павету і вялікакняская (а з 1569 г. каралеўская) утрымалася да канца XIX ст. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад [[Падляскае ваяводзтва (1513—1795)|Падляскага ваяводзтва]] і зь ім у выніку [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] была ўключаная ў 1569 г. у склад [[Карона Каралеўства Польскага|Кароны Каралеўства Польскага]]. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар сёньняшняга павету апынуўся пад уладаньнем [[Прускае Каралеўства|Каралеўства Прусіі]], а пасьля [[Тыльзіцкае пагадненьне|Тыльзіцкага пагадненьня]] 1807 г. адыйшоў у склад [[Беластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)|Беластоцкай вобласьці]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. З 1842 г. у складзе [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]]. Пасьля Першай сусьветнай вайны па рашэньні польскай Рады міністраў быў створаны [[Бельскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|Бельскі павет]] у складзе [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтва]]. Ахопліваў ён сабою таксама абшары сёньняшніх [[Гайнаўскі павет|Гайнаўскага]] і [[Сямяціцкі павет|Сямяціцкага]] паветаў. Быў зьліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэляўскі і Сямяціцкі раёны. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павету быў адлучаны новаствораны Сямяціцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.<ref name="powiat">{{Спасылка|аўтар = Zbigniew Romaniuk|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.powiatbielski.pl/content/view/2/5/lang,pl/|загаловак = Zarys historii powiatu bielskiego|фармат = |назва праекту = |выдавец = Powiat bielski|дата = 3 чэрвеня 2015|мова = pl|камэнтар = }}</ref>.
 
== Асобы ==
 
* [[Міхал Рукевіч|Міхаіл Рукевіч]] (1794— 1841) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагодзьдзя, ініцыятар стварэньня «Таварыства вайсковых сяброў»
 
== Крыніцы ==