Людвіг ван Бэтговэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 39:
У траўні 1799 году ён выкладаў фартэпіяна дачкам вугорскай графіні Ганны Брунсьвік. За гэты час кампазытар закахаўся ў малодшую дачку [[Жазэфіна Брунсьвік|Жазэфіну]]. Сярод іншых сваіх вучняў, з 1801 па 1805 год, ён навучаў [[Фэрдынанд Рыс|Фэрдынанда Рыса]], які пазьней сам стаў кампазытарам і далей узгадваў пра іхныя сустрэчы. Малады [[Карл Чэрні]], які стаў вядомым настаўнікам музыкі, вучыўся ў Бэтговэна з 1801 па 1803 год. Напрыканцы 1801 году празь сям’ю Брунсьвік кампазытар пазнаёміўся з маладой графіняй [[Джульета Гвічардзі|Джульетай Гвічардзі]]. Ён згадваў пра сваё каханьне да Джульеты ў лісьце сябру ў лістападзе 1801 году, але ейнае шляхецтва не дазволіла нават задумацца яму аб адносінах зь ёй. Ён прысьвяціў сваю санату, якая шырока вядомая пад назвай [[Саната фартэпіяна №14 (Бэтговэн)|Месяцовая саната]], менавіта ёй. У Бэтговэна паступова пачаў пагаршацца ягоны слых. Але гэта не перашкаджала яму складаць шэдэўры, дырыгаваць аркестрам і выступаць самому нават пасьля таго, як ён цалкам аглух.
 
Погляды Бэтговэна на зьявы палітычнага і сацыяльнага жыцьця адрозьніваліся ваяўнічым дэмакратызмам і свабодалюбствам. У фармаваньні рэспубліканскіх перакананьняў кампазытара велізарную ролю адыгралі [[Француская рэвалюцыя|рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі ў 1789 годзе]] і антыфэўдальны рух у Рэйнскім[[Райн]]скім рэгіёне. Захапленьне Бэтговэна музыкай рэвалюцыйнай [[Францыя|Францыі]] пакінула значны сьлед у ягонай творчасьці.
 
== Крыніцы ==