Людвіг ван Бэтговэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 25:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і флямандзкага паходжаньня ў [[Бон (Нямеччына)|Боне]]. Зь сямі дзяцей выжылі толькі трое, сярод якіх быў Людвіг і два ягоныя малодшыя браты. Ён быў другім дзіцём у сям’і. Дзед Бэтговэна быў кіраўніком бонскай капэлы, бацька — прыдворным сьпеваком. Бэтговэн рана навучыўся іграць на [[клявэсын]]е, [[арган]]е, [[скрыпка|скрыпцы]], [[альт|альце]], і на [[флейта|флейце]]. З 1781 году заняткамі Бэтговэна кіраваў кампазытар, арганіст і выдатны эстэтык [[Крыстыян ГотлябГотліб Нээфэ]], які пазнаёміў яго з творамі [[Георг Фрыдрых Гэндэль|Гэндэля]]. Ён жа дапамог свайму вучню апублікаваць яго першы твор, які быў варыяцыяй для клявішных інструмэнтаў. У 1787 годзе Бэтговэн упершыню завітаў у [[Вена|Вену]]. Ён зьбіраўся вучыцца ў [[Вольфганг Амадэй Моцарт|Моцарта]]. Дакладна не вядома, ці сустрэліся тады клясыкі, але лічыцца, што такое магло здарыцца{{Зноска|Kerman, Tyson, Burnham|2001|Kerman, Tyson, Burnham|разьдзел=§ 2}}. Рэзкае пагаршэньне здароўя маці прымусіла яго тэрмінова вярнуцца ў Бон, пасьля ўсяго каля двух тыдняў у Вене. 17 ліпеня таго ж году яна памерла ад [[сухоты|сухотаў]].
 
[[Файл:Beethoven Riedel 1801.jpg|значак|зьлева|Партрэт маладога Бэтговэна каля 1800 году.]]