Беларуснафта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак, катэгорыя
Rotondus (гутаркі | унёсак)
Радок 70:
За 2017—2021 гады геолягі «Беларуснафты» адкрылі ў Гомельскай вобласьці 8 нафтарадовішчаў, што павысіла здабывальныя запасы на 7,5 млн тонаў. Пры гэтым, зь 2018 году прадпрыемства выйшла на поўнае пакрыцьцё здабытай нафты прыростам яе запасаў. За студзень—красавік 2021 году адкрылі 3 радовішчы, у тым ліку ў красавіку Гур’янаўскае радовішча ў [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] (у цэнтральнай зоне [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]])<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Восем новых радовішчаў нафты адкрылі ў Беларусі за апошнія 5 гадоў|спасылка=https://blr.belta.by/economics/view/vosem-novyh-radovishchau-nafty-adkryli-u-belarusi-za-aposhnija-5-gadou-98697-2021/|выдавец=БелТА|дата публікацыі=9 красавіка 2021|дата доступу=9 красавіка 2021}}</ref>. 2 лютага 2021 году «Беларускі газаперапрацоўчы завод» («БГПЗ») у [[Рэчыца|Рэчыцы]] скончыў перааснашчэньне цепла-тэхналягічнага тракту [[Цеплаэлектрацэнтраль|цеплаэлектрацэнтралі]] (ЦЭЦ), што дазволіла 8-кратна зьменшыць патрэбу ў паліўным газе з 4223 да 518 тонаў умоўнага паліва. [[Печ]] падагрэву газу дааснасьцілі рэгулятарамі выдатку, тэмпэратуры на выхадзе і [[ціск]]у падачы на гарэлкі. Затым замянілі газавыя цеплаабменьнікі, а таксама правялі цеплаізаляцыю і супрацьржавейную апрацоўку абсталяваньня і [[трубаправод]]аў з вугляродзістай [[Сталь|сталі]]. Гэта дазволіла перайсьці ўлетку на трыгенэрацыю на ЦЭЦ «БГПЗ» шляхам атрыманьня [[холад]]у для газаперапрацоўкі зь [[Цеплыня|цеплаэнэргіі]] ад электра[[генэратар]]аў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Мадэрнізацыя на БГПЗ дала магчымасьць скараціць патрэбнасьць у паліўным газе больш як у 8 разоў|спасылка=https://blr.belta.by/economics/view/madernizatsyja-na-bgpz-dala-magchymasts-skaratsits-patrebnasts-u-paliunym-gaze-bolsh-jak-u-8-razou-96304-2021/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=2 лютага 2021|дата доступу=20 ліпеня 2021}}</ref>. 16 ліпеня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 275, які вывеў «Беларуснафту» са складу канцэрну «[[Белнафтахім]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=«Беларуснафта» выйшла з канцэрна «Белнафтахiм»|спасылка=https://novychas.by/ekanomika/belarusnafta-vyjszla-z-kancerna-belnaftahim|выдавец=Газэта «[[Новы час (газэта)|Новы час]]»|дата публікацыі=17 ліпеня 2021|дата доступу=20 ліпеня 2021}}</ref>.
 
32 сьнежня 2021 году «Беларуснафта» была ўнесена ў [[чорны сьпіс Эўразьвязу]]<ref>{{Cite web|url=https://nashaniva.com/?c=ar&i=281293|title=ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам|work=[[Наша Ніва]]|date=2021-12-02|accessdate=2021-12-23}}</ref>. Таксама кампанію ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя<ref>[https://www.seco.admin.ch/seco/en/home/Aussenwirtschaftspolitik_Wirtschaftliche_Zusammenarbeit/Wirtschaftsbeziehungen/exportkontrollen-und-sanktionen/sanktionen-embargos/sanktionsmassnahmen/suche_sanktionsadressaten.html Searching for subjects of sanctions]</ref>. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя<ref>{{Cite web|url=https://nashaniva.com/?c=ar&i=282093|title=Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія|work=[[Наша Ніва]]|date=2021-12-23|accessdate=2021-12-23}}</ref><ref>{{cite web|title=Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus |url=https://www.consilium.europa.eu/en/press/press-releases/2021/12/22/declaration-by-the-high-representative-on-behalf-of-the-european-union-on-the-alignment-of-certain-countries-concerning-restrictive-measures-in-view-of-the-situation-in-belarus/|publisher={{артыкул у іншым разьдзеле|Рада Эўрапейскага зьвязу|Рада Эўрапейскага зьвязу|be|Савет Еўрапейскага саюза}}|date=2021-12-22|accessdate=2021-12-23|language=en}}</ref>.
 
== Крыніцы ==