Калгары: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.5
Радок 59:
== Гісторыя ==
[[Файл:Calgary Alberta circa 1885.jpg|міні|200пкс|зьлева|Калгары ў [[1885]] годзе]]
Да таго як у раёне Калгары пасяліліся эўрапейцы, яго ня менш за 11 тысячаў гадоў засялялі [[Культура Кловіс|дакловіскія]] народы<ref>[https://web.archive.org/web/20090928002418/http://www.ucalgary.ca/~walde/testtime.html Archaeology Timeline of Alberta]. University of Calgary</ref>. У [[1787]] годзе картограф Дэйвід Томпсан перазімаваў разам з групай індзейцаў [[пікані]] на беразе ракі [[Боў (рака)|Боў]]. Ён быў першым вядомым эўрапейцам, які наведаў гэтую тэрыторыю, а першым вядомым эўрапейцам, які стала пасяліліся ў раёне Калгары, стаўся ў [[1873]] годзе Джон Глен<ref>[https://web.archive.org/web/20070927220124/http://tprc.alberta.ca/parks/fishcreek/glenns.asp Alberta Tourism, Parks, Recreation and Culture The Glenns]</ref>. Тубыльны лад жыцьця заставаўся практычна нязьменным аж да [[1870-я|1870-х]] гадох, пакуль эўрапейцы не вынішчылі папуляцыю амэрыканскіх зуброў да амаль поўнага зьнікненьня.
 
У раёне Калгары быў заснаваны пост Паўночна-Заходняй конкавай паліцыі. Аддзяленьне гэтай службы было створана ў [[1875]] годзе для абароны заходніх раўнінаў ад амэрыканскіх гандляроў [[ўіскі]], а таксама для абароны пушной здабычы. Пасьля таго як ў [[1883]] годзе да горада падышла [[Канадзкая Ціхаакіянская чыгунка]] й была пабудавана чыгуначная станцыя, Калгары стаў ператварацца ў важны гандлёвы й сельскагаспадарчы цэнтар. У [[1885]] годзе быў арганізаваны [[Нацыянальны парк Банф]], які разам з гатэлем Банф Спрынгз стаў месцам паломніцтва турыстаў з усяго сьвету.