Беларусы ў Нью-Ёрку: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 43:
Паваенная хваля беларусаў моцна адрозьнівалася ад старой дыяспары, з-за чаго ўзаемапаразуменьня і плённага супрацоўніцтва паміж «старымі» і «новымі» не адбылося<ref name=":6">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=51|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>. Расейскае Аб’яднанае Таварыства Узаемадапамогі (Русское объединённое общество взаимопомощи), якое заснавалі ў [[Філадэлфія|Філадэльфіі]] збольшага беларускія сяляне, якія пасяліліся ў ЗША да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]<ref name=":7">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=52|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>, мела дом (Home of First Branch ROOVA) у Нью-Ёрку, на Мангэтане, 431 East 6 Street. Будынак захаваўся дагэтуль<ref name=":7">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=52|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>. Упраўца дома, беларус, даваў яго для зборак новапрыбылых беларусаў, аднак яму не падабалася, што яны не карысталіся расейскай мовай, з-за чаго супраца скончылася<ref name=":8">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=53|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>. Часам старыя эмігранты дапамагалі стварыць нвоым грамадзкія арганізацыі (для рэгістрацыі арганізацыі, патрэбныя подпісы грамадзянаў ЗША). Напрыклад, пры рэгістрацыі [[Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне|БАЗА]] дапамог стары эмігрант [[Павал Бунчук]]<ref name=":8">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=53|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>.
 
8 лістапада 1948 году ў штаце [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрку]] быў створаны і зарэгістраваны [[Злучаны Беларуска-Амэрыканскі Дапамаговы камітэт]], які ўзначаліў [[Іван Ермачэнка]]. У месьце Нью-Ёрку быў заснаваны аддзел гэтага Камітэту<ref name=":8">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=53|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>. Камітэт ладзіў курсы [[Ангельская мова|ангельскай мовы]], вечарыны, засноўваў пэрыядычны друк («[[Беларус у Амэрыцы]]», «[[Беларускае слова ў Амэрыцы]]», «[[Беларуская трыбуна]]»)<ref name=":9">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=54|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>.
 
Пазьнейшыя імігранты ўжо мелі рэальную дапамогу ад суродзічаў. Напрыклад, у 1954 годзе [[Кастусь Мярляк]] прыехаў зь сям’ёю з [[Аргентына|Аргентыны]] ў Нью-Ёрк. Паводле ягоных успамінаў, яго сустрэў [[Аляксандар Орса]] і адвёз у кватэру на 33 Norfolk Street у Мангэтане. Там была кватэра [[Галіна Ганчарэнка|Галіны Ганчарэнкі]] і [[Барбара Вержбаловіч|Барбары Вержбаловіч]], якія выехалі на працу ў [[Мюнхэн]] на [[Радыё Свабода]]. Гэтая кватэра была прытулкам ня толькі для прыежджых, але і для беларускіх арганізацыяў<ref name=":9">{{Кніга|загаловак=Беларускі Нью-Ёрк|год=2017|аўтар=[[Ганна Сурмач]].|месца=[[Нью-Ёрк|New York]]|старонкі=54|спасылка=https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=60490}}</ref>.
 
== Крыніцы ==