Беларуская краёвая абарона: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 154:
 
== Значэньне ==
Беларуская краёвая абарона была адзінай вайсковай фармацыяй, створанай на акупаванай [[Трэці Райх|Нямеччынай]] тэрыторыі, у якую быў зладжаны паўнавартасны прызыў<ref name=":18" />, вынікіквынікі якога сталі сур’ёзным палітычным посьпехам [[Радаслаў Астроўскі|Радаслава Астроўскага]] й [[Курт фон Готбэрг|Курта фон Готбэрга]]<ref name=":15" /><ref>{{Кніга|назва=КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945|аўтар=[[Алег Раманько|Олег Романько]].|год=2008|спасылка=http://militera.lib.ru/research/0/pdf/romanko_ov06.pdf|старонкі=251}}</ref>. Таксама гэта была спроба арганізацыі нацыянальных беларускіх узброеных сілаў на [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|акупаванай тэрыторыі]] [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], якая гэтаксама праходзіла паводле ўсіх правілаў ваеннай навукі<ref name=":18">{{Артыкул|аўтар=[[Алег Раманько|Романько О.В.]]|загаловак=Белорусская краевая оборона (февраль – июнь 1944 г.). к вопросу о некоторых аспектах немецкой оккупационной политики на территории СССР|мова=ru|спасылка=http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/74576|выданьне=Культура народов Причерноморья|год=2003|нумар=39}}</ref>.
 
Галоўны камандовец БКА [[маёр]] [[Францішак Кушаль]] пазьней адзначаў:<ref name=":1" /><blockquote>''Правядзеньне мабілізацыі на Беларусі прадстаўніцтвам беларускага народу, якім тады з’яўлялася [[Беларуская цэнтральная рада|БЦР]], было надзвычайна важнай справай. Гэта быў першы факт у [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]], калі [[Беларусы|беларускі народ]] паклікаўся ў беларускае войска беларускімі ўладамі.''</blockquote>Маёр БКА [[Зьміцер Касмовіч]] меркаваў, што форма БКА стане формай [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|войска]] [[Беларусь|Вольнае Беларусі]]:<ref name=":0" /><blockquote>''Сімвалам таго, што час няволі міне і на стражы граніц вольнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі стануць Беларускія Збройныя Сілы апранутыя ў уніформу беларускага жаўнера Беларускай Краёвай Абароны.''</blockquote>Маёр БКА [[Уладзімер Шнэк|Ўладзімер Шнэк]] прызнаваў БКА за «адзіную сапраўдную нацыянальную Беларускую Збройную Сілу», патрэбную, каб абараніць [[Беларусы|беларускі народ]] і [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]] ад захопнікаў<ref name=":0" />.