Карл Бэнц: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
д →‎Крыніцы: пачатак
Радок 10:
|месца сьмерці =
}}
'''Карл Фрыдрых Бэнц''' ({{мова-de|Karl Friedrich Michael Benz}}; [[25 лістапада]], [[1844]], [[Мульбург]], цяпер прадмесьце [[Карльсруэ]] — [[4 красавіка]], [[1929]]) — нямецкі канструктар рухавікоў і [[аўтамабіль|аўтамабіляў]], якому традыцыйна надаецца першынства ў стварэньні бэнзінавага аўтамабіля. Іншыя сучасьнікі Бэнца, [[Готліб Даймлер]] і [[Вільгельм Майбах]], працавалі незалежна ад яго над тымі ж самымі задачамі, але Бэнц першым запатэнтаваў свае вынаходніцтвы, якія былі зьвязаныя з усімі працэсамі пры ўнутраным спальваньні ў рухавіку аўтамабіля. У [[1886]] годзе Карл Бэнц атрымаў [[патэнт]] на сваю першую мадэль рухавіка, якую ён зрабіў у [[1878]] годзе.
 
У [[1885]] годзе Бэнц сканструяваў ''Motorwagen'', першы камэрцыйны аўтамабіль з чатырохтактавым бензінавым рухавіком адмысловай канструкцыі. Гэта быў трохкалёсны аўтамабіль з прывадам на пярэдняе кола, у якім пасажыры і рухавік разьмяшчаліся з задняга боку. Цяпер такі аўтамабіль завецца ''Tri-Car''.
 
Сярод іншых рэчаў, якія даў чалавецтву Бэнц, можна назваць сыстэму кантролю хуткасьці — [[паскаральнік]], [[сыстэма іскравога запальваньня]] ад [[гальванічны элемэнт|гальванічнага элемэнту]], [[сьвечка запальваньня]], [[сыстэма счапленьня]], [[каробка перадач]], [[сыстэма вадкаснага ахаладжэньня]], [[карбюратар]].
 
У [[1893]] годзе Карл Бэнц прапанаваў новую мадэль каробкі перадач у мадэлі «Вікторыя». Гэтая мадэль была распрацаваная для двух пасажыраў і прадавалася па зьніжаным кошце, каб дапамагчы запуску масавай вытворчасьці аўтамабіляў.
 
У [[1896]] годзе Карл Бэнц распрацаваў і запатэнтаваў першы рухавік унутранага спальваньня з гарызантальным разьмяшчэньнем поршняў. Гэтая распрацоўка па сёньняшні дзень ужываецца ў некаторых рухавіках вялікай магутнасьці (для гоначных аўтамабіляў).
 
Бэнц заснаваў кампанію ''[[Benz Company]]'', якая была папярэдніцай кампаніяў ''[[Daimler-Benz]]'', ''[[Mercedes-Benz]]'', і ''[[DaimlerChrysler]]''. Перад сьмерцю гэты чалавек застаў пераварот у вытворчасьці аўтамабіляў у [[1920-я]] гады, які фактычна адбыўся дзякуючы ягоным вынаходніцтвам.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==