Канун: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
 
Радок 6:
* Сьвята цэхавых рамесьнікаў у [[15 стагодзьдзе|15]]—[[18 стагодзьдзе|18]] стагодзьдзях у гонар сьвятога — патрона цэха. <u>Наз.</u> таксама братчына, склад, годзеньне, купаўшчына. Вытокі сьвята — у першабытным кульце продкаў. Першыя зьвесткі пра канун адносяцца да [[1530]] году, калі віленскія кушняры «''зволили восстановити себе братство и за свои власныи поклад меда куповали и сычивали на врочистыя свята ко дню Св. Духа, Николе и ко Божему Нароженью… братством своим подле давнего звычаю… пнвали''». Канун фіксуецца амаль ва ўсіх гарадах [[Беларусь|Беларусі]]. У адрозьненьне ад [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]] ў Беларусі агульнапрызнанай сыстэмы «спэцыялізацыі» сьвятых не існавала, таму за патрона цэха найчасьцей бралі сьвятога, у гонар якога фундавалі царкву ці касьцёл. Але прасочваецца пэўная тэндэнцыя патранажу сьвятых над рамесьнікамі; сьвяты Кузьма часьцей выступаў апекуном кавалёў, сьвяты Павал — сталяроў, сьвяты Васіль — кухараў, сьвяты Ян Златавуст — бортнікаў, сьвяты Язэп — бондараў, сьвятая Параскева — «жаночых» рамёстваў. Кануны ладзіліся і на вялікія царкоўныя сьвяты: [[Вялікдзень]], [[Сёмуха|Сёмуху]], [[Каляды (сьвята)|Каляды]]. Арганізатарамі кануна маглі выступаць канфэсійныя брацтвы і іншыя карпарацыі гараджан. Канун уключаў выраб («сычэньне») мёду і гарэлкі, збор страў, выраб сьвечак. Напярэдадні кануна цэхавыя «малодшыя браты» абыходзілі дамы рамесьнікаў, абвяшчалі пра сьвята і зьбіралі грошы на банкет, наймалі кухараў, музыкаў, служак; выраблялі грамніцы — вялікія каляровыя сьвечкі (да 10 [[аршын]]аў, у кожным горадзе адмысловага колеру). У канцы дня ў цэхавым будынку адбывалася вячэра. Раніцай цэх у поўным складзе з харугвамі, значкамі і грамніцамі ішоў у сваю царкву (касьцёл) на богаслужэньне перад абразом патрона. Шэсьце адбывалася на міжканфэсійнай падставе. Напрыклад, менскія краўцы ладзілі богаслужэньне ў францысканскім касьцёле і ўніяцкай царкве Сьвятога Духа, полацкія ганчары — у касьцёле і ўніяцкай царкве. Унутры храма рамесьнікі выстройваліся ў заведзеным парадку: наперадзе 2 цэхмістры «рускай» і «рымскай» веры (зрэдку і «нямецкай»), потым «старшыя» майстры (так званыя «сталовыя» — рада пры цэхмістрах), майстры і падмайстры. Пасьля набажэнства ў цэхавым будынку адбываўся банкет. У сьвяты кут банкетнай залы выносілася цэхавая скрыня з прывілеямі, якую адчынялі 2 ключнікі (шафары), і прывілеі зачытваліся. Потым ішло частаваньне, у час якога вырашаліся цэхавыя справы. Атрыманы пасьля сычэньня мёду воск ішоў на выраб сьвечак для царквы, рэшткі прадаваліся, а прыбытак ахвяраваўся храмам на «''потребы и оправы и на слугй церковная''», а таксама на «''милосердныя учинки до шпиталя и на ялмужну убогим людям''», Канун працягваўся ад 2 дзён да 2 тыдняў. Дзяржаўная ўлада рэглямэнтавала правядзеньне кануна. Прывілей [[1608]] году [[Жыгімонт III Ваза|Жыгімонта III Вазы]] патрабаваў ад рамесьнікаў, «''абы вели поштиво, не мовили миж собою збытных слов, не лягали на стол, не розливали братнего меду''». Права цэхаў вырабляць на канун моцныя напоі выклікала процідзеяньне прафэсійных гандляроў гарэлкай, таму ў цэхавых прывілеях адзначалася: «''в чом им арендары корчом перешкожати не мают''». Сьвяткаваньне кануна адыгрывала важную ролю ў карпаратыўнай пабудове фэадальнага грамадзтва.
 
[[Катэгорыя:БеларускаяБеларускія кухнястравы]]
[[Катэгорыя:Сьвяты Беларусі]]