Мікіта Куканенка: розьніца паміж вэрсіямі

герой Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Вайсковы дзяяч}} '''Мікіта Куканенка''' ({{ДН|18|9|1998}}, Полацак - {{ДС|19|5|2021}}, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе. Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году. == Жыцьцяпіс == Скончыў Полацкую кадэ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:05, 24 лістапада 2021

Мікіта Куканенка (18 верасьня 1998, Полацак - 19 траўня 2021, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе. Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году.

Мікіта Куканенка
18 верасьня 1998(1998-09-18)19 траўня 2021(2021-05-19) (22 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Жыцьцяпіс

Скончыў Полацкую кадэцкую вучэльню. Хацеў быць лётчыкам зь дзяцінства. У 2020 годзе ў званьні лейтэнант пасьпяхова скончыў Вайсковую акадэмію. Лідзкая штурмавая авіябаза стала для яго першым месцам службы. За год лётаў на самалётах Л-39 і Як-130. Апошні свой палёт ажыцьцяўляў разам са сваім інструктарам Андрэям Нічыпорчыкам.

Сьмерць

Загінуў 19 траўня 2021 году ў Баранавічах падчас трэніровачнага палёту Як-130 разам з лейтэнантам Мікітай Куканенкай. Іх самалёт разьбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксэмбург. Пазьней камісія па расьсьледаваньню катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесьці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся[1][2].

Ушанаваньне

23 лістапада 2021 году на паседжаньні баранавіцкага гарвыканкаму было прынятая пастанова аб наданьні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імёнаў загінулых лётчыкаў[3].

24 лістапада 2021 году Нічыпорчыку і Куканенка былі прысвоены званьне Героя Беларусі[4][5]

Крыніцы