Фэлікс Гумен: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 8:
'''Фэлікс Фёдаравіч Гу́мен''' (н. 28 сакавіка 1941, в. Кальцова Амурскай вобласьці, Расея) — беларускі мастак, адзін з пачынальнікаў [[Віцебская школа акварэлі|Віцебскай школы акварэлі]].
 
Нарадзіўся 28 сакавіка 1941 году ў в. Кальцова (Амурская вобласьць, Расея) ў сям’і вайскоўца-памежніка. У 1962 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер [[Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]), ад 1965 да 1974 году выкладаў у ім. У 1965 годзе ўступіў у Саюз мастакоў СССР,. зьСа якогаскладу саюза мастакоў выйшаў у 2006  г. Аўтар эмацыйна выразных, пераважна пленэрных [[пэйзаж]]аў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацак. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і інш. [[Нацюрморт]]ы Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі зь яру» (1995) і інш. Для творчасьці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты сьвятла і ценю.
 
Паказваў акварэлі на выставе віцебскіх мастакоў, прысьвечанай II Усесаюзнаму фэстывалю польскай песьні, якая адчынілася 18 ліпеня 1990 года ў карціннай галерэі Віцебскага гарадзкога цэнтра культуры<ref>{{артыкул|загаловак=Выставка витебских художников|выданьне=Витебский курьер|год=1990|нумар=7|старонкі=7}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==