Мроя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
Jarash (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 16:
 
== Гісторыя ==
Гурт «Мроя» заснаваны ў 1981 годзе студэнтамі другога курсу Менскай мастацкай вучэльні [[Лявон Вольскі|Лявонам Вольскім]] ды [[Уладзімер Давыдоўскі|Ўладзімерам Давыдоўскім]]. Вольскі сьпяваў ды граў на польскім сынтэзатары-іёніцы, Давыдоўскі спачатку граў на бас-гітары, потым — на барысаўскай «Фарманце». Неўзабаве да гурту далучыўся школьны знаёмы Давыдоўскага [[Юрась Ляўкоў]], які пачаў граць на бас-гітары. Потым далучыўся аднагрупнік Вольскага [[Алег Дземідовіч]] і пачаў граць на барабанах. Гурт спачатку ўзяў назву «Эскалатор». Першы канцэрт адбыўся 7 лістапада 1981 году. Спачатку песьні ствараліся й выконваліся па-расейску, але паступова гурт перайшоў на беларускія песьні. Музычны стыль фармаваўся пад уплывам такіх гуртоў, як [[The Beatles]] ды «[[Машина времени]]». Рэпэтыцыі праводзіліся спачатку ў цесным пакойчыку ў вучэльні, потым у розных службовых памяшканьнях (нават у вёсцы [[Дзегцяроўка]]). У 1984 годзе «Мроя» выступіла з вулічным канцэртам у [[Траецкае прадмесьце|Траецкім прадмесьці]], на якім прысутнічаў [[Піт Паўлаў]]. У 1985 годзе пасьля заканчэньня вучэльні Лявона, Уладзімера ды Алега забралі на тэрміновую службу ў войска. Улетку 1986 году гурт сабраўся зноў. На першых этапах гурт запісаў некалькі альбомаў на магнітных касэтах, актыўна канцэртаваў, рэпетыцыі праходзілі ў сутанэньнях Дому літаратара. У 1987 годзе [[Талака (таварыства)|Талака]] зладзіла паход супраць будаўніцтва Дзьвінскай ГЭС, у якім прынялі ўдзел і музыкі Мроі. За гэты ўдзел іх пазбавілі магчымасьці рэпетаваць у доме літаратара. У 1989 годзе — падчас перабудовы «Мроя» запісала кружэлку на перасоўнай студыі «Мэлёдыя» «[[Дваццаць восьмая зорка]]», гукарэжысэрам якога быў Аляксандар Шцільман. Пасьля зыходу Ўладзімера Давыдоўскага 10 верасьня 1989 году тры гады ў гурце граў [[Венедыкт Конеў-Пятушкевіч]]. 24 верасьня 1989 году гурт выступіў на фэстывалі «Чырвона рута» ў [[Чарнаўцы|Чарнаўцах]], дзе выканалі песьні «Шмат», «Аўстралійская полька» ды «Мама-мафія». Напрыканцы красавіка 1990 года Мроя разам з гуртамі Мясцовы час, Кадэцкі корпус, Грамада і Муха выступіла на дабрачынным канцэрце «Ахвяруем дзецям Чарнобыля» у Віцебску<ref>{{артыкул|аўтар=Пруднікаў В.|загаловак=Удар па музычнай мафіі|выданьне=Витебский курьер|год=1990|нумар=2|старонкі=7}}</ref>. Напрацягу 1992—1993 гадоў у гурце зьмянілася некалькі гітарыстаў, якія не адпавядалі стылістыцы «Мроі». У 1993 годзе пры дапамозе [[Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына|Згуртаваньня беларусаў сьвету]] на кампакт-касэтах выйшла складанка «Выбраныя песьні 1989—1993», у якую ўвайшлі новыя песьні. Часткова з-за рознагалосьсяў у самім гурце, часткова з-за канкурэнцыі з боку іншых — больш маладых гуртоў у верасьні 1994 годзе ўдзельнікі «Мроі» прыпыняюць працу з-за фармальных прычын. Праз пэўны час было прынятае рашэньне ўзяць назву гурта [[N.R.M.]] і зьмяніць музычны стыль.
 
У 2009 годзе на юбілейным, 20-м «[[Басовішча|Басовішчы]]» гурт часова адрадзіўся дзеля выкананьня стосу старых песьняў у аўтэнтычнай вопратцы. У гэтым жа годзе BMA-group зрабіла перавыданьне альбому «[[Дваццаць восьмая зорка]]» на CD, у якое ўключыла дзьве дадатковыя песьні і відэа з канцэрту ў 1993-м годзе.