Франсуа Рабле: розьніца паміж вэрсіямі

д
Артаграфія
д (Артаграфія)
 
 
== Творчасьць ==
Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1532. Сусьветную вядомасьць яму прынёс фантастычны раман-эпапеяэпапэя «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства кн. 5 недакладнае). Гэта мастацкая энцыкляпэдыя францускай культуры [[Адраджэньне|эпохі Адраджэньня]]: яе рэлігійнага і палітычнага жыцьця, філязофскай, пэдагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкненьня і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высьмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасьць, сквапнасьць і жорсткасьць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаваньне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізычнае і духоўнае разьвіцьцё. Раман адметны багацьцем народнай мовы, спалучэньнем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасьць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў разьвіцьці францускай і сусьветнай сатырычнай літаратуры.
 
== Беларускія пераклады ==