Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Школа|Назва=Ры­ская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы|Адрас=м. Рыга, вул. Ілукстэс, 10|Дырэктар=Анжэла Дзмітрыева (на 2021)|Сайт=https://www.jkbkps.lv/|Выява=Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskolas ieejas plāksne.jpg|Тып=Асноў...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:36, 19 лістапада 2021

Рыская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (па-латыску: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — адзіная беларуская школа ў Латвіі[1]. У школе дзейнічае музэй, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра[1].

Ры­ская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы
Заснаваная 1994 год
Дырэктар Анжэла Дзмітрыева (на 2021)
Тып Асноўная школа
Навучэнцаў 154 (на 2021)
Адрас Латвія, м. Рыга, вул. Ілукстэс, 10
Сайт https://www.jkbkps.lv/

Выкладаньне ў школе вядзецца на латыскай, беларускай і расейскай мове. Беларуская мова выкарыстоўваецца на гадзінах мовы і літаратуры, а таксама на пазаклясных дзеях[1]. Многія прадметы выкладаюцца білінгвальна (на латыскай і расейскай або латыскай і беларускай мове)[2].

Галоўнай задачай школы паралельна з асваеньнем навучальнай праграмы прызнаецца вучыць дзяцей беларускай мовы, даваць магчымасьць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі[2].

Мінуўшчына

У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 места Рыгі адчынілася першая беларуская кляса[3]. У 1994 годзе набраліся чатыры клясы, зь якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканьне занядбалага дзіцячага сада[3]. Школа была адчыненая, дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Сьвітанак» і актыўнасьці былога дырэктара Вячаслава Целеша[2].

У 1998 годзе школа атрымала статус Рыскай беларускай асноўнай, а ў 2011-м ёй было нададзенае імя беларускага клясыка Янкі Купалы[2].

17 чэрвеня 2010 году школа, паводле пастановы Рыскай мескай думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 м. Рыгі[1].

Навучанне

На 2010 год у беларускай школе 9 клясаў — 115 вучняў і 22 пэдагогі[3]. На 2014 было ўжо 150 дзяцей[2]. У 2019–2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першаклясьнікаў[4].

Навучальны год 2013/2014 2014/2015 2015/2016 2016/2017 2017/2018 2018/2019 2019/2020
Колькасьць вучняў 126[5] 148[5] 163[5] 167[5] 157[5] 154[5] 154[6]

Гурткі

У школе дзейнічае дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак[1].

Супраца

Беларуская амбасада забясьпечвае школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэньня кваліфікацыі ў Беларусі. Менская гімназія № 23 падпісала з Рыскай беларускай школай дамову аб супрацоўніцтве[3].

Дырэктары

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі