Чайка (арганізацыя): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 8:
У хуткім часе патрыятычныя групы падпольля былі створаныя і ў [[Баранавічы|Баранавічах]] (з дапамогай Уладзімера Салаўя — студэнта настаўніцкага інстытуту), у [[Берасьце|Берасьці]] і ў [[Жыровічы|Жыровічах]].
 
Пасьля аб’яднаньня слонімскіх, баранавіцкіх і берасьцейскіх груповак летам 1946 году быў створаны аб’яднаны кіруючы ЦБВР, кіраўніком якога стаў Васіль Супрун, ягонымі намесьнікамі: па арганізацыйнай рабоце Аляксандар Барэйка і па вайсковай справе [[Міхась Ракевіч]]. Дарадцамі Цэнтру былі прызначаныя Міхась Агейка, Уладзімер Салавей і Мікалай Макарэвіч.
 
Цэнтрам была распрацаваная пашыраная праграма дзеяньня і прапанаваная так званая «колавая» сыстэма кіраваньня. Ад Цэнтру мелася адыходзіць першае кола — абласныя структуры на чале з кіраўнікамі падпольля вобласьці; вакол абласных структураў павінны былі групавацца раённыя групоўкі (другое кола), а вакол апошніх — пэрыфэрыйныя групы (трэйцяе кола). Пры гэтым распрацоўваліся і іншыя прыёмы, у тым ліку і схемы кансэрвацыі структураў на адпаведным этапе, сыстэма справаздачаў, выкарыстоўваючы шыфроўку і афіцыйную пошту, узгадняліся інструкцыі.