Міграцыйны крызіс на граніцы паміж Беларусьсю і Эўразьвязам (2021): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
→‎Хада падзеяў: дапаўненьне
Радок 19:
== Хада падзеяў ==
Увесну 2021 году на фоне [[Захоп самалёта рэйсу Ryanair 4978|пагаршэньня адносін з Беларусьсю]] ([[Санкцыі супраць Беларусі|санкцыі]] і да т. п.) [[Летува]] заявіла аб росьце колькасьці нелегальных мігрантаў, якія пачалі пранікаць у краіну празь беларуска-летувіскую граніцу.
 
У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Найперш вялікія патокі мігрантаў накіраваліся ў Летуву, па стане на верасень 2021 — звыш 4,2 тысячы чалавек з краінаў Азіі і Афрыкі. Затым напружаньне на сваіх межах адчулі Латвія і Польшча.
 
Рэагуючы на крызіс, Летува і Польшча пачалі будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю. У Летуве ў лягерах для ўцекачоў мігранты неаднаразова ладзілі бунты і намагаліся зьбегчы. Улады Польшчы зь верасьня распачалі затрыманьні і дэпартацыі людзей, якія дапамагаюць мігрантам нелегальна перасякаць мяжу. Сярод іх як грамадзяне Польшчы, так і грамадзяне Беларусі, краінаў Азіі, у тым ліку некаторыя асобы, што маюць від на жыхарства ў краінах Эўразьвязу.
 
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
 
7 жніўня 2021 году пад ціскам [[Эўразьвяз]]у і [[ЗША]] [[Ірак]] прыпыніў усе пасажырскія рэйсы ў Беларусь з-за наплыву нелегальных мігрантаў у краіны Эўразьвязу з боку Беларусі<ref>{{cite web|url = https://www.facebook.com/Iraqi.civil/posts/811667776155662|title =سلطة الطيران المدني سلطة الطيران المدني العراقي|author = |date = 2021-11-06|work = العراقي عن تعليق|language = ar|accessdate = 2021-11-06}}</ref>.
 
30 верасьня ПАРЭ катэгарычна асудзіла практыку вяртаньня мігрантаў «у трэцюю краіну, дзе ім ня можа быць гарантавана міжнародная абарона», і нагадала Латвіі, Летуве і Польшчы пра забарону на калектыўную высылку іншаземцаў.
 
6 лістапада, каб спыніць рост колькасьці мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы мяжу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, пастановай [[МЗС Іраку]] былі закрыты Генэральнае консульства Беларусі ў Багдадзе і Ганаровае консульства ў Эрбілі. Прычынай закрыцьця дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі стала спрашчэньне візавых працэдур для грамадзянаў Іраку<ref>{{cite web|url = https://www.rudaw.net/turkish/middleeast/iraq/061120211|title = Belars’un Erbil ve Bağdat’taki konsoloslukları kapatıldı|author = |date = 2021-08-06|work = Rûdaw|language = tr|accessdate = 2021-11-06}}</ref>.
Радок 28 ⟶ 36:
Каля тысячы мігрантаў ушчыльную наблізіліся да польскай граніцы, з-за дроту за імі сачылі ўзмоцненыя сілы польскай пагранічнай варты і Мінабароны. А 15-й гадзіне стала вядома пра першую спробу прарыву граніцы, якую спынілі польскія вайскоўцы. Мігранты штурмавалі польскую агароджу з дапамогай сякер, бярвеньняў, рыдлёвак і абцугоў.
 
Паводле Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі ад 8 лістапада, перад польскімі агароджамі на лініі граніцы знаходзілася больш за 2 тыс. уцекачоў<ref>[https://www.belta.by/society/view/gpk-pered-polskimi-zagrazhdenijami-na-linii-granitsy-nahodjatsja-bolee-2-tys-bezhentsev-468475-2021/ belta.by]</ref>. Паводле розных ацэнак польскага боку, іх колькасьць была ад 2 да 4 тысяч чалавек. Многія атрымалі візы ў беларускім дыпляматычным прадстаўніцтве ў Анкары, турэцкія авіякампаніі ўдзельнічаюць у перакіданьні мігрантаў у Беларусь. 8 кастрычніка Варшава заявіла, што трактуе паводзіны беларускага боку як «агрэсіўныя дзеяньні супраць Польшчы». Зьявіўся шэраг відэадоказаў, што беларускія памежнікі ня толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу.
 
Ад раніцы 9 лістапада польскі бок прыпыніў дзейнасьць пагранпераходу ў [[Кузьніца|Кузьніцы]]<ref>[https://svb1234.azureedge.net/a/31551683.html Радыё Свабода]</ref>.
 
Летувіскі бок 9 лістапада паведаміў, што ўночы больш за 500 мігрантаў з групы на польскай граніцы былі перакінутыя на беларуска-летувіскую граніцу каля Гародні. У Летуве Кабінэт міністраў узгадніў ўвядзеньне ў памежных зь Беларусьсю раёнах рэжыму надзвычайнага становішча з 10 лістапада на 1 месяц. Неўзабаве пытаньне разгледзіць сэйм<ref>[https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31552694.html Літва зьбіраецца ўвесьці надзвычайнае становішча на мяжы], Радыё Свабода, 9-11-2021</ref>.
 
10 лістапада эўрадэпутат Радаслаў Сікорскі заявіў, што крызіс на мяжы ініцыяваны пры падтрымцы Масквы, а Лукашэнку трэба прызнаць тэрарыстам і выдаць Міжнароднаму трыбуналу. Шэраг іншых эўрапейскіх палітыкаў таксама выказалі ўпэўненасьць, што Пуцін з дапамогай Лукашэнкі расхіствае Эўропу, пачуліся заклікі да ЭЗ дзейнічаць актыўна, а не чакаць.
 
11 лістапада ў паветранай прасторы Беларусі пачалі патруляваць межы расейскія бамбавікі [[Ту-22М3]]. Яны належаць паветрана-касьмічным сілам Расеі.
11 лістапада Фэдэральная паліцыя Нямеччыны заявіла, што толькі за першыя дні лістапада ў краіну трапілі больш за тысячу мігрантаў, якія выкарысталі Беларусь як краіну транзыту.
 
== Крыніцы ==