Індрыевыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Індрыевыя | Выява = Indri Indri.jpg | Подпіс да выявы = ''Indri indri'' — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | Кляса = Сысуны (Ma...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:31, 9 лістапада 2021

Індрыевыя (Indriidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 19 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар. Сустракаюцца ў лясах і хмызьняках. Сустракаюцца ў трапічных лясах і шыракалістых і вечназялёных лясах, звычайна ў лясах з вялікімі дрэвамі[2][3].

Індрыевыя
Indri indri — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадStrepsirrhini
СямействаІндрыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Indriidae
Burnett, 1828

Члены гэтага сямейства марфалагічна разнастайныя, вагой ад 1 да 10 кілаграмаў. Хвост Indri вельмі кароткі, а ў іншых індрыевых доўгія хвасты. Вушы невялікія. Валасяны полаг густы, колер значна вар’іруецца ў розных відаў, ад яркага чорна-белага да карычневага і жоўтага. Лыч безвалосы, некалькі карацей, чым у лемураў. Зубная формула: 2/2, 1/0, 2/2, 3/3 = 30 зубоў[2][3].

Індрыевыя — драўняныя жывёлы. Indri і Propithecus звычайна жывуць невялікімі групамі, якія складаюцца з адной або некалькіх самак, аднаго або некалькіх самцоў і залежных маладых. Групы, як правіла, тэрытарыяльныя. Групавое жыцьцё звычайна мірнае, за выключэньнем перыяду размнажэньня ў некаторых відаў. Avahi ўтвараюць манагамныя пары. Avahi — начныя, а Indri, Propithecus — дзённыя жывёлы. Віды індрыевых даволі маларухомыя, групы перамяшчаюцца ад 300 да 1100 метраў у дзень. Індрыевыя — вэгетарыянцы, ядуць лісьце, пупышкі, плады, кару і кветкі. На індрыевых палююць людзі і фоса[2][3].

Сыстэматыка

Сямейства індрыевыя (Indriidae)

  • род Avahi — віды: A. betsileo, A. cleesei, A. laniger, A. meridionalis, A. mooreorum, A. occidentalis, A. peyrierasi, A. ramanantsoavanai, A. unicolor
  • род Indri — від I. indri
  • род Propithecus — віды: P. candidus, P. coquereli, P. coronatus, P. deckenii, P. diadema, P. edwardsi, P. perrieri, P. tattersalli, P. verreauxi

Крыніцы

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
  2. ^ а б в Dewey, T. (2008) Indriidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 175, 176. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)