Печ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +Крыніца
 
Радок 14:
== Гісторыя ==
У XIX стагодзьдзі ў Расеі каміны цалкам выйшлі з моды, саступіўшы месца печцы-буржуйцы і агульным дроўным катлам ў шматкватэрных дамах.
 
== Беларусь ==
Печ разьмяшчаюць у хаце па дыяганалі ад [[Покуць|покуці]]. Таксама печ абавязкова беляць. Печ паўплывала на [[Беларуская кухня|беларускую кухню]], бо стравы ў ёй уварваюцца цягам дня. На ноч печ зачыняюць [[заслонка]]й. У паўсядзённым жыцьці агонь у печы падтрымліваюць увесь час цягам дня. Увечары вугельчыкі засыпаюць ў паглыбленьне ў печы, каб ранкам распаліць новы агонь пасьля [[Малітва|малітвы]]. Удзень агонь тушаць у выпадках: 1) калі ў хаце знаходзіцца памерлы, 2) падчас [[мор]]у хатняй жывёлы і [[Эпідэмія|эпідэміі]], 3) на сьвяты адпаведна фазам руху Зямлі вакол Сонца — [[Каляды]], [[Вялікдзень]], [[Купальле]] і [[Багач]]. Гаспадыня пазычае гарачыя вугельчыкі зь печкі ў суседкі толькі ўдзень да заходу сонца. У новую хату пераносяць агонь зь печкі старога жытла. Печ служыць месцам адпачынку, асабліва старых людзей. Пры зьбіраньні ў дарогу печ зачыняюць і распаленую. Таксама печ зачыняюць, калі жанчыны пачынаюць прасьці і [[Тканьне|ткаць]]. На печы пазьбягаюць сядзеньня, калі ў ёй пякуць [[хлеб]]. Дзеля прадухіленьня незапечанасьці хлеба ў падпечча не выліваюць вадкасьць. Пасьля выманьня хлеба зь печы на яго месца кладуць пару паленаў<ref name="а"/>.
 
Вячэру восеньскіх [[Дзяды|Дзядоў]] пачынае гаспадар, які называе імёны памерлых [[родзіч]]аў, гледзячы ў [[комін]] печы (пячную трубу). Усю ноч тады комін трымаюць адчыненым. Таксама гаспадыня клікае заблукалую і згубленую жывёлу праз комін печы. Перад выхадам [[сват]]оў з хаты [[жаніх]]а ягоная [[маці]] зачыняе печ засланкай і зьвязвае поясам [[вілкі]], [[Чапяла|чапялу]] і [[Качарга|качаргу]], якія стаяць каля печы, каб закінуць на печ. Пры гэтым, сват грэе аб печ рукі. Таксама пры ўваходзе ў хату да [[Нявеста|нявесты]] сваты выказваюць вітаньне печцы. Засватаная нявеста залязае на печ, пакуль госьці перамаўляюць з [[бацька]]мі. Будучая нявеста саскоквае зь печы на [[Падлога|падлогу]], каб выказаць згоду пайсьці замуж. Пячнікі кладуць печ пад [[Поўню|поўню]], каб даўжэй служыла і лепей грэла<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=[[Аксана Катовіч]], [[Янка Крук]].|загаловак=«Печ нам маці родная»|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140121/1390253376-pech-nam-maci-rodnaya-abo-simvolika-pechy-u-tradycyynay-kultury-ushodnih|выданьне=Ігуменскі тракт|тып=|год=21 студзеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/21stu-6.indd_.pdf 2 (60)]|старонкі=|issn=}}</ref>.
 
== Літаратура ==