Пераяслаўская рада: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
Метка: Спасылкі на неадназначнасьці
 
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 1:
'''Пераясла́ўская ра́да''' — сход прадстаўнікоў украінскага [[народ]]у, скліканы [[Гетманшчына|гетманам Украіны]] [[Багдан Хмяльніцкі|Багданам Хмяльніцкім]] 18 студзеня 1654 году ў [[Пераяслаў|Пераяславе]] (цяпер Кіеўская вобласьць).
 
На ёй прынялі вымушанае рашэньне пра далучэньне Ўкраіны да [[Маскоўскае царства|Маскоўскага царства]]. Такое рашэньне было абумоўлена зьнясіленьнем ад 6-гадовай [[Казацка-сялянская вайна|Казацка-сялянскай вайны]] за незалежнасьць ад Польскага каралеўства<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Даты, падзеі, людзі|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=18 студзеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/9-27619 9 (27619)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/ZV_20140118_8.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>. Старшына і [[шляхта]] Ўкраіны разьлічвалі замацаваць свае саслоўныя [[Прывілей|прывілеі]], пазбавіцца ад канфэсійнага ўціску супраць [[Праваслаўная царква|Праваслаўнай царквы]] ў [[ПольскаеКарона каралеўстваКаралеўства Польскага|Польскім каралеўстве]] і адхіліць ад улады польскую шляхту і [[магнат]]аў. Пра ўмовы аб’яднаньня перад радай дамовіліся Багдан Хмяльніцкі і маскоўскі пасол [[Васіль Бутурлін]]. Ранкам 18 студзеня Хмяльніцкі склікаў страшынскую раду, якая выказалася за далучэньне да Масковіі. Удзень сабралася адкрытая рада, на якой прысутнічалі пераяслаўскія месьцічы і [[сяляне]] з ваколічных вёсак. У сваёй прамове Хмяльніцкі адзначыў, што ўладу Масковіі варта прызнаць дзеля захаваньня ўкраінскіх вольнасьцяў. Удзельнікі Пераяслаўскай рады прысягнулі на вернасьць маскоўскаму цару [[Аляксей Міхайлавіч|Аляксею Міхайлавічу]]. Пасьля гэтага Бутурлін уручыў Хмяльніцкаму грамату царскага ўраду пра далучэньне Ўкраіны да Масковіі. 14 сакавіка 1654 году ў Маскве ўкраінскае пасольства падпісала [[Сакавіцкія артыкулы]], якія вызначылі ўмовы [[Аўтаномія|самакіраваньня]] Ўкраіны ў складзе Маскоўскага царства. Папярэдне 1 кастрычніка 1653 году ў Маскве [[Земскі сабор]] ухваліў прыняцьцё Ўкраіны ў маскоўскае падданства, што абазначала абвяшчэньне [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны Рэчы Паспалітай]]<ref>{{Кніга|аўтар=|частка=Пераяслаўская рада 1654|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=https://knihi.com/none/Bielaruskaja_encyklapiedyja_djvu.zip.html|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2001|том=[https://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu 12: Палікрат — Праметэй]|старонкі=[https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.12.djvu/292_996x9999.jpeg 292]|старонак=560|сэрыя=|isbn=985-11-0198-2|наклад=10 000}}</ref>.
 
== Крыніцы ==