Падводная лодка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
 
Радок 1:
{{Перанакіроўваецца сюды|Субмарына|Субмарына (неадназначнасьць)}}
[[Файл:Akula (Typhoon) class submarine DD-ST-85-06625.jpg|міні|Расійская атамная падводная лодка [[Праект Акула|тыпу «Акула»]] (SSBN «Typhoon»)]]
'''Падводная лодка''' (''падлодка'', ''субмарына'' ад {{мова-en|Submarinesubmarine|скарочана}}, састарэлая назва ''падводны човен'') — плывучае судна, здольнае апускацца і доўгі час дзейнічаць у падводным становішчы. Адрозьніваецца ад [[падводны апарат|падводных апаратаў]], якія маюць больш абмежаваную здольнасьць знаходзіцца пад вадой. Тэрмін часьцей за ўсё адносіцца да вялікага пілатуемага судна.
 
Хоць экспэрымэнтальныя падводныя лодкі былі пабудаваныя і раней, але канстракцыя сучасных падводных лодак зьявіліся толькі ў XIX стагодзьдзі, калі яны былі прынятыя на ўзбраеньне шэрагу ваенна-марскіх сілаў. Упершыню шырока прымяняліся падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] (1914—1918), і зараз стаяць на ўзроеньне амаль ва ўсіх [[Ваенна-марскі флёт|ваенна-марскіх флётах]] [[узброеныя сілы|ўзброеных сіл]] шматлікіх [[дзяржава]]ў сьвету. Найважнейшай тактычнай уласьцівасьцю падводнай лодкі зьяўляецца [[утоенасьць падводнай лодкі|ўтоенасьць]]. Вайсковае прымяненьне ўключае ў сябе напад на надводныя карабелі праціўніка, як гандлёвыя, гэтак і вайсковыя, напад на іншыя падводныя лодкі, абарону авіяносцаў, парушэньне блякады, выведку, звычайную сухапутную атаку, напрыклад, з выкарыстаньнем крылатых ракет, і таемная перавозка атраду адмысловага прызначэньня. Грамадзянскае выкарыстаньне ўключае марскую навуковую дзейнасьць, выратаваньне людзей, выведку і агляд аб’ектаў і тэхнічнае абслугоўваньне. Падводныя лодкі могуць быць выкарыстаньні для выкананьня больш спэцыялізаваных функцыяў, як то пошука-выратавальныя працы або для правядзеньня падводнага кабэльнага рамонту. Субмарыны таксама выкарыстоўваюцца ў сфэры [[турызм]]у, а таксама для падводнай архэалёгіі.