Ігар Банцэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 14:
19 сакавіка 2021 году Банцэра асудзілі на 1,5 года «хіміі». У чэрвені паехаў адбываць пакараньне на віцебскую «хімію». Яно мелася скончыцца ў лютым 2022 году, бо значную частку тэрміну гарадзенец адбыў яшчэ ў горадзенскім СІЗА. Там тэрмін ідзе хутчэй за «хімію» удвая. 29 верасьня 2021 году суд зьмяніў Банцэру пакараньне з абмежаваньня волі («хімія») на пазбаўленьне волі (калёнія агульнага рэжыму) і прызначыў яму даседжваць 1 месяц 25 дзён да вызваленьня.
 
Пасьля суду Банцэра адразу ўзялі пад варту і перавялі ў віцебскі СІЗА. Адтуль ён меўся ехаць у калёнію. Аднак у калёнію яго так і не перавялі. Чаму — невядома. Калі б вязень заставаўся ў СІЗА да канца тэрміну, то ён мог бы выйсьці на волю ўжо 5 лістапада<ref>[https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31539453.html «Карцару я не перажыву, нават галадоўкі ня трэба». Што адбываецца з музыкам Банцэрам, якога чакалі на волі], [[Радыё Свабода]], 12021-11-202101</ref>.
 
Прычына вяртаньня на хімію — абскарджаньне адвакаткай Банцэра пастановы суду аб замене пакараньня на больш жорсткае. Парушэньні парадку, якія нібыта зьдзейсніў Банцэр, былі зафіксаваныя да ўвядзеньня новага заканадаўства. Паводле яго Банцэра не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакараньня на больш жорсткае». Але чамусьці судзілі. Адвакатка заўважыла гэтую нестыкоўку і падала скаргу. Пракурор быў вымушаны апратэставаць пастанову суду.