Аляксей Грыцук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
д Pr12402 перанёс старонку Алесь Грыцук у Аляксей Грыцук паўзьверх перанакіраваньня
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
 
Радок 6:
Скончыў [[Сьвіслацкая настаўніцкая сэмінарыя|Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю]], у 1938 г. гістарычны факультэт [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]. Пад час [[Польская кампанія 1939 году|пачатку Другой сусьветнай вайны]] (1939) трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. Пад час нямецкай акупацыі сябра [[Беларускі камітэт у Беластоку|Беларускага камітэту ў Беластоку]], у чэрвені 1942 г. прызначаны інспэктарам беларускіх школ [[Беластоцкая акруга|Беластоцкай акругі]], апрацоўваў школьныя падручнікі.
 
Зь лета 1944 г. на эміграцыі ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], тры гады правёў у [[Аўстрыя|аўстрыйскім]] [[Зальцбург]]у, дзе разам з [[Уладзімер Дудзіцкі|Уладзімерам Дудзіцкім]], [[Мікола Ганько|Міколам Ганьком]], [[Алесь Салавей|Алесем Салаўём]] арганізаваў беларускі камітэт. Рэдагаваў часопіс «[[Зь беларускага жыцьця]]».
 
У студзені 1948 г. выехаў у [[Канада|Канаду]], пасяліўся ў [[Таронта]], дзе браў актыўны ўдзел у жыцьці беларускай грамады. Узначальваў [[Згуртаваньне беларусаў Канады]], быў адным з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага, старшынём Сэктару [[Рада БНР|Рады БНР]]. Абараніў доктарскую дысэртацыю па творчасьці Багдановіча.