Dasyproctidae: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sehrg (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Dasyproctidae | Выява = Dasyprocta leporina - Buffalo Zoo.jpg | Подпіс да выявы = ''Dasyprocta leporina'' — тыповы від | Царства = Жывёлы (Animalia) | Тып = Хордавыя (Chordata) | Падтып = Хрыбетныя (Vertebrata) | Надкляса = Чатырохногія (Tetrapoda) | Кляс...'
 
(Розьніцы няма)

Цяперашняя вэрсія на 21:58, 23 кастрычніка 2021

Dasyproctidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 2 сучасныя роды і 15 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць амэрыканскія трапікі ад поўдня Мэксыкі да паўночна-ўсходняй Аргентыны. Многія віды жывуць у пустэльнях і сухіх лугах. Выкапныя рэшткі вядомыя ад самага пачатку алігацэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Dasyproctidae
Dasyprocta leporina — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадHystricomorpha
СямействаDasyproctidae
Бінамінальная намэнклятура
Dasyproctidae
Bonaparte, 1838

Гэта ўмерана буйныя грызуны вагой каля 2 кг. У іх стройнае і грацыёзнае цела з тонкімі і доўгімі нагамі. Заднія канечнасьці прыкметна даўжэй пярэдніх; кіпцюры вострыя, капытападобныя. Галава вялікая, вушы маленькія, але прыкметныя, а вочы вялікія. Хвост кароткі. Валасяны полаг грубы, але мае выразны бляск; колер ад амаль чорнага да жаўтлява-карычневага на спіне, а ніжняя частка звычайна больш бледная, а доўгія валасы над крупам могуць быць кантрасна афарбаваныя. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Гэтыя жывёлы звычайна адзінокія, але іх часам можна ўбачыць невялікімі групамі вакол канцэнтрацыі ежы. Яны звычайна траваедныя — спажываюць садавіну, арэхі, лісьце і нават карані. Dasyproctidae — хуткія бягуны[3][2].

Сыстэматыка рэдагаваць

Сямейства Dasyproctidae

  • род Dasyprocta (агуты) — віды D. azarae, D. coibae, D. croconota, D. fuliginosa, D. guamara, D. iacki, D. kalinowskii, D. leporina, D. mexicana, D. prymnolopha, D. punctata, D. ruatanica, D. variegata
  • род Myoprocta (акучы) — віды M. acouchy, M. pratti
  • выкапныя роды †Alloiomys, †Australoprocta, †Branisamys, †Incamys, †Neoreomys, †Megastus, †Palmiramys

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2001) Dasyproctidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 229. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)