Бібліятэка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 6:
== Гісторыя ==
Бібліятэкі ўзьніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Спачатку ў іх зьбіралі [[гліняная табліца|гліняныя]] ды [[каменная табліца|каменныя табліцы]] ([[Асырыя]], [[Бабілён]]), потым — [[папірусны скрутак|папірусныя скруткі]] ([[Эгіпет]]), [[пэргамэнт]]ныя, а пазьней папяровы рукапісныя кнігі. Найбольш вядомымі бібліятэкамі старажытнага сьвету былі [[Александрыйская бібліятэка|Александрыйская]] ([[3 стагодзьдзе да н. э.]]), асырыйскага цара [[Ашурбаніпал]]а ([[7 стагодзьдзе да н. э.]]). У [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] бібліятэкі часта існавалі пры [[манастыр (суполка)|манастырах]], каралеўскіх ды княскіх дварах, у першых [[унівэрсытэт]]ах.
 
На пачатак 2014 году ў сьвеце налічвалася 569 600 бібліятэк, зь якіх звыш 440 000 (77 %) у Эўропе і звыш 125 000 (22 %) у [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]]. У бібліятэках захоўвалі звыш 20 млрд кніг і звыш 10 млрд [[газэта]]ў і [[часопіс]]аў. Найбольш багатыя фонды мелі бібліятэкі Эўропы — звыш 16 млрд асобнікаў захоўваньня, Паўночнай Амэрыкі — 12 млрд і [[Азія|Азіі]] — 1,5 мільярды. У бібліятэках налічвалася 2,5 млрд абанэнтаў, зь якіх 1,8 млрд (72 %) прыпадала на Эўропу, што больш як 2-кратна перавышала лік насельніцтва апошняй<ref name="а"/>.
 
== Беларусь ==
На 11 верасьня 2009 року ў [[Беларусь|Беларусі]] налічвалася 9300 бібліятэк, што агулам мелі звыш 200 мільёнаў кніг. Чытацкія білеты меў кожны другі жыхар краіны. У бібліятэках працавала 16,5 тысячы [[бібліятэкар]]аў<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Ільля Лапато]].|загаловак=Кожны другі беларус карыстаецца паслугамі бібліятэк|спасылка=http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=42926|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]газэта|год=11 верасьня 2009|нумар=[http://www.zviazda.by/ru/archive/index.php?idate=2009-09-11 171 (26531)]|старонкі=[http://www.zviazda.by/a2ttachments/42909/11ver-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>. На пачатак 2014 году ў бібліятэках Беларусі захоўвалі 667 кніг на 1000 жыхароў краіны, што было 19-м паказьнікам сярод краінаў сьвету<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Нэлі Зігуля.|загаловак=Чаму вырашылі закрыць бібліятэку|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140115/1389769474-chamu-vyrashyli-zakryc-bibliyateku|выданьне=Зьвязда|тып=|год=15 студзеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/6-27616 6 (27616)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/ZV_20140115_5.pdf 5]|issn=}}</ref>.
 
== Крыніцы ==