Ян Налепка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
W (гутаркі | унёсак)
Радок 24:
[[Славак]]. Нарадзіўся ў вёсцы Сьміжані (раён [[Сьпіска Нова Вэс (раён)|Сьпіска Нова Вэс]], Усходняя Славаччына) ў сялянскай сям’і. У 1931 скончыў настаўніцкую сэмінарыю. Працаваў настаўнікам у школах у Марыкавай, Белых Водах, [[Ступава|Ступаве]] і [[Поруба пад Вігорлатам|Порубе пад Вігорлатам]].
 
У 1934 прызваны ў [[Чэхаславаччына|чэхаславацкае]] войска, у 1936 скончыў афіцэрскую школу, атрымаўшы званьне [[падпаручнік]]а, пазьней [[паручнік]]а<ref name=autogenerated1>Налепка, Ян // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 17. М., «Советская энциклопедия», 1974. стр. 225</ref>; [[Вайсковая служба|служба ў войску]] адбывалася зь перапынкамі. У сакавіку 1939 року мабілізаваны ў [[Першая Славацкая рэспубліка|славацкае]] войска<ref name=autogenerated3>Налепка, Ян // Советская военная энциклопедия. / ред. Н. В. Огарков. том 5. М., Воениздат, 1978. стр. 481—482</ref>; з пачаткам [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] удзельнічаў у [[Славацкае ўварваньне ў Польшчу|нападзе на Польшчу]].
 
Улетку 1941 урад Славаччыны накіраваў [[2-я ахоўная дывізія (Славаччына)|2-ю пяхотную дывізію]], у якой служыў Я. Налепка, на савецка-нямецкі фронт<ref name=autogenerated1 />. У лютым 1942 прызначаны ад’ютантам камандзіра палку, а пазьней — начальнікам штабу 101-га славацкага палку, раскватэраванага ў [[Ельск]]у. Паступова сабраў вакол сябе па-антынацыску настроеных аднадумцаў, з дапамогай якіх арганізаваў падпольную дзейнасьць і пераходы славацкіх жаўнераў на савецкі бок. Адначасна са жніўня 1942 наладзіў сувязь з савецкімі партызанамі<ref name=autogenerated3 /> ў [[Менская вобласьць|Менскай]] і [[Палеская вобласьць|Палескай абласьцёх]]. Перапраўляў мясцовым жыхарам і партызанам харчаваньне, лекі і зьвесткі пра дзейнасьць нямецкіх вайсковых адзінак ды іхніх памагатых.