Анры Русо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Анры Русо нарадзіўся 21 траўня 1844 году ў мястэчку [[Ляваль (Францыя)|Ляваль]], у сям’і працоўнага. Пасьля [[Вайсковая служба|службы ў войску]] ўладкаваўся на працу ў францускую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросьце, ня маючы адпаведнай адукацыі. У [[1886]] годзе Русо ўпершыню паказаў свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў «Выставе незалежных». Ужо пры жыцьці ў мастацкай супольнасьці Францыі яго высока шанавалі за калярыстычнае багацьце працаў і арыгінальныя сюжэты, бо Русо часьцяком маляваў экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцьці ня бачыў.
 
Мастак памёр ад [[гангрэна|гангрэны]] 2 верасьня 1910 году ў парыскім шпіталі Нэкера, пасьля таго як параніў сабе нагу. Надмагільны барэльеф на ягонай магіле выканаў вялікі францускі скульптар румынскага паходжаньня, [[Канстантын Бранкузі]].