Розьніца паміж вэрсіямі «Паўночна-Заходні край»

д
(Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8)
 
Расейская ўлада разумела, што працэс уніфікацыі кіраваньня, русіфікацыі і аправаслаўленьня зямель былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], дзе было шмат уніятаў, каталікоў, юдэяў, дзе мясцовая эліта (шляхта) карысталася ў царкоўнай, адукацыйнай і адміністрацыйнай сфэрах [[польская мова|польскай мовай]] і дзе былі выразна адметныя [[культура]] і звычаі ўсяго мясцовага насельніцтва, зойме працяглы час. Рэжым законаў на тэрыторыі Паўночна-Заходняга і Паўднёва-Заходняга краёў на працягу XIX ст. пэўнымі крокамі зьмяняўся ад своеасаблівага ў параўнаньні з многімі іншымі губэрнямі Расейскай імпэрыі, калі спачатку былі захаваныя некаторыя старыя юрыдычныя нормы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і Рэчы Паспалітай (галоўным чынам, судовага і эканамічнага характару), усё больш як да агульнарасейскага ўзору, так і абмежавальнага і дыскрымінацыйнага характару да мясцовых жыхароў (асабліва пасьля падаўленьня паўстаньня 1863—1864 гадоў), што зноў рабіла адметнымі ў Расейскай імпэрыі гэтыя былыя землі Рэчы Паспалітай.
 
Так, былі ўведзеныя выключныя законы, галоўным чынам, рэпрэсіўнага характару ў адносінах да мясцовага дваранства: абмежаваньні прыёму «палякаў» на службу ў родных губэрнях; прымусовая ваенная[[Вайсковая служба|вайсковая]] ці грамадзянская служба мясцовых дваранаў (абавязак выслугі гадоў у карэнных расейскіх губэрнях); абмежаваньні ў выкарыстаньні звыклай для мясцовых дваранаў (за стагодзьдзі ўжываньня) [[польская мова|польскай мовы]] ў мясцовым афіцыйным справаводзтве і сыстэме адукацыі; русіфікацыя грамадзкага жыцьця{{Заўвага|1 студзеня 1864 г. віленскі ваенны генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў сваім цыркулярам забараніў карыстацца польскай мовай у афіцыйнай перапісцы і грамадзкіх месцах.}}<ref>''Самбук, С.М.'' Политика царизма … С. 40.</ref>; забароны навучаньня ў замежных [[унівэрсытэт]]ах; забарона каталікам (пасьля 1863) працаваць у адукацыйных установах (школах і гімназіях) заходніх губэрняў; абмежаваньні ў перамяшчэньні і жыхарстве ў расейскіх губэрнях і за мяжой імпэрыі; кантрыбуцыйныя зборы{{Заўвага|Акрамя канфіскацыяў і сэквэстраў маёнткаў паўстанцаў, з пачаткам паўстаньня ў 1863 г. землеўласьнікі ўсіх веравызнаньняў заходніх губэрняў былі абкладзеныя працэнтным зборам, які зьбіраўся штогадова. Для «асобаў польскага паходжаньня» ён складаў 10% ад гадавога прыбытку маёнтку, для «асобаў нямецкага паходжаньня» (лютэранаў з астзэйскіх губэрняў) — 3%, для «асобаў рускага паходжаньня» (з карэнных расейскіх губэрняў) — 1,5%. Улада тлумачыла землеўласьнікам «нямецкага» і «рускага паходжаньня», што зборы ня маюць кантрыбуцыйнага і зьняважлівага характару, а служаць фінансавай дапамогай для захаваньня ўрадавага кантролю ў краі, бо ў выпадку перамогі паўстанцаў губэрні былі б адлучаныя ад імпэрыі і некарэнныя дваране пазбавіліся б сваіх маёнткаў увогуле. У ліпені 1863 г. працэнтны збор для «рускіх» маянткоўцаў быў зьменшаны да 2,5%, а вясной 1864 г. поўнасьцю зьняты; для «астзэйцаў» збор быў скасаваны ў пачатку 1865 г. У 1870 г., калі верагоднасьць узнаўленьня паўстанцкіх выступленьняў стала малой, кантрыбуцыйны працэнтны збор для «асобаў польскага паходжаньня» быў зьменшаны да 5%, а канчаткова для іх скасаваны толькі 27 сакавіка 1897 г. Для тых «польскіх» дваранаў, якія мелі толькі дамы ў гарадах, кантрыбуцыйны збор складаў 1% ад іх кошту. З грошай, атрыманых па гэтых працэнтных зборах, мясцовым чыноўнікам плацілі па 50% надбаўкі да жалаваньня, утрымліваліся жандарскія каманды і павялічаная пасьля паўстаньня колькасьць прысутных войск у краі, будаваліся і рамантаваліся праваслаўныя цэрквы і г.д.}}<ref name="ReferenceD">Гісторыя Беларусі : у 6 т. — Т. 4. — С. 178.</ref>; розныя забароны адносна каталіцкага касьцёлу і пратэкцыянізм адносна праваслаўнай царквы; прымусовыя пераводы сялянаў з [[уніяцтва]] і [[каталіцызм|каталіцтва]] ў [[праваслаўе]]; увядзеньне з 1870-х расейскай мовы замест польскай у дадатковае каталіцкае набажэнства ў касьцёлах; мэтанакіраванае насаджэньне расейскага («велікарускага») землеўладаньня; службовыя перавагі і ільготы для набыцьця маёнткаў з казённых і канфіскаваных зямель для асобаў «рускага паходжаньня»; забароны ў выкарыстаньні «нацыянальнай» вопраткі для «палякаў» ([[кунтуш]]ы, [[канфэдэратка|канфэдэраткі]] і г.д.) і [[жыды|жыдоў]]; [[мяжа аселасьці|мяжа жыдоўскай аселасьці]] (уведзеная неўзабаве пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай) і г.д. Адным з самых дыскрымінацыйных пастановаў быў [[указ 10 сьнежня 1865 году|закон ад 10 сьнежня 1865]], накіраваны на памяншэньне адсотку «польскага» землеўладаньня ў краі: паводле закону «асобам польскага паходжаньня»{{Заўвага|Важна, што [[указ 10 сьнежня 1865 году|закон ад 10 сьнежня 1865 г.]] не даваў яснага і дакладнага вызначэньня, хто адносіцца да «асобаў польскага паходжаньня», хоць звычайна расейскі ўрад пад імі разумеў польскамоўных і каталіцкіх дваранаў, якія былі выхаваны ў сем’ях бацькоў-каталікоў.}} забаранялася купляць зямлю (маёнткі) у «заходніх губэрнях», якую можна было атрымаць і перадаць толькі па спадчыне (хоць часам рабіліся нешматлікія выключэньні, асабліва для ляяльных дваранаў){{Заўвага|Акрамя таго, «асобам польскага паходжаньня» паводле палажэньня ад 5 сакавіка 1864 г. і інструкцыі ад 23 ліпеня 1865 г. забаранялася арандаваць казённыя, а таксама прыватнаўласьніцкія землі, набытыя іх уладальнікамі на ільготных умовах, вызначаных урадам з мэтай павелічэньня працэнту «рускага» землеўладаньня ў заходніх губэрнях. Законам ад 27 сьнежня 1887 г. «асобам польскага паходжаньня» забаранялася таксама арандаваць нерухомую маёмасьць (у тым ліку і зямельную) усіх відаў.}}<ref name="ReferenceD"/>. Гэты закон быў скарэктаваны толькі ў 1905 годзе ў ходзе лібэральна-дэмакратычнай [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расеі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расеі]]{{Заўвага|У 1905 г. адмянялася забарона набыцьця зямлі «асобамі польскага паходжаньня» у дзевяці заходніх губэрнях, але набываць зямлю ў Заходнім краі яны маглі толькі ў «асобаў польскага паходжаньня», а не ў «асобаў рускага паходжаньня».}}. Пасьля закрыцьця ў 1832 годзе [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]] і ў 1864 годзе [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Горы-горацкага земляробчага інстытуту]] ў літоўска-беларускіх губэрнях (паводле «дэпалянізатарскай» палітыкі ўладаў) адсутнічалі вышэйшыя навучальныя ўстановы са статусам унівэрсытэту для хрысьціянаў: толькі дзейнічалі (зь перапынкамі) дзясяткі рэлігійных вышэйшых навучальных установаў для [[юдаізм|юдэяў]] ([[ешыбот]]ы ў [[Валожын]]е, [[Мір (Гарадзенская вобласьць)|Міры]], [[Пінск]]у, [[Берасьце|Берасьці]], [[Слуцак|Слуцку]], [[Горадня|Горадні]], [[Любавічы|Любавічах]], Слабодцы{{Заўвага|Цяпер гэтае мястэчка месьціцца ў складзе гарадзкой рысы [[Коўна]].}}, [[Цельшы|Цельшах]] і інш.); а ў 1911 годзе была толькі адкрытая філія Маскоўскага гісторыка-археалягічнага інстытуту ў [[Віцебск]]у, толькі ў гэтым жа годзе для заходніх губэрняў з выключэньнямі (гл. далей) было ўведзенае мясцовае самакіраваньне — [[земства|земствы]].
 
Працэс зьмены рэжыму законаў адносна губэрняў Паўночна-Заходняга і Паўднёва-Заходняга краёў праходзіў як з прычыны захадаў расейскай улады па русіфікацыі і ўніфікацыі гэтых зямель з цэнтральнымі губэрнямі імпэрыі, так і з прычыны вызваленчых паўстаньняў пад кіраўніцтвам мясцовай эліты ([[паўстаньне 1830—1831 гадоў]] і [[паўстаньне 1863—1864 гадоў]]), што толькі падштурхоўвала імпэрскую ўладу да прыняцьця чарговых «выключных законаў» і іншых мераў.
18 780

зьменаў