Розьніца паміж вэрсіямі «Знак адрозьненьня»

д
 
== Беларусь ==
[[Файл:Belarus Internal Troops patch.png|значак|270пкс|Нарукаўны знак унутраных войскаў [[МУС Беларусі]] (2016 год)]]
Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» 1992 году, узоры «знакаў адрозьненьня паводле вайсковых званьняў [[Вайсковец|вайскоўцаў]] зацьвярджаюцца [[Прэзыдэнт Беларусь|прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь]]» (арт. 48)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Закон Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». Артыкул 48|спасылка=https://kodeksy-by.com/zakon_rb_o_voinskoj_obyazannosti/48.htm|выдавец=Кодэксы Беларусі|мова=ru|дата публікацыі=2020|дата доступу=31 сакавіка 2020}}</ref>. 21 ліпеня 2009 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 388 «Аб вайсковай форме адзеньня і знаках адрозьненьня паводле [[Вайсковыя годнасьці Беларусі|вайсковых званьняў]]». 17 сакавіка 2020 году А. Лукашэнка падпісаў па-беларуску Ўказ № 100 «Аб вайсковай форме адзеньня і знаках адрозьненьня па вайсковых званьнях вайскоўцаў», паводле якога пастанаўлялася заснаваць [[пагон]]ы і зацьвердзіць іх Апісаньне. Паводле 3-га пункту Ўказу, пастанаўлялася «ўстанавіць, што знакамі адрозьненьня па вайсковых фармаваньнях, функцыянальным прызначэньні вайскоўцаў зьяўляюцца эмблемы, нарукаўныя знакі, [[галун]]ы, нашыўкі, [[лямпас]]ы, канты, вышываньне, кукарды, [[гузік]]і, апісаньне якіх зацьвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжаная [[вайсковая служба]]». «Апісаньне знакаў адрозьненьня па вайсковых знаках вайскоўцаў» зьмяшчала 7 відаў прастакутных пагонаў з прастакутным і [[трапэцыя]]падобным верхнім краем: 1) вайскоўцаў тэрміновай службы, 2) курсантаў, 3) жаўнераў-кантрактнікаў і [[сяржант]]аў, 4) [[прапаршчык]]аў, 5) малодшых і старэйшых [[афіцэр]]аў, 6) вышэйшых афіцэраў, 7) вайскоўцаў зводнай [[Рота|роты]] ганаровай варты. Вайскоўцы тэрміновай службы мелі «на пагонах з прастакутным верхнім краем — поле ахоўнага колеру, галуны залацістага або ахоўнага колеру». У іх жа былі «на пагонах з трапэцыяпадобным верхнім краем — гузік і эмблема на пагон (або без эмблемы на пагон) у верхняй частцы, поле аліўкавага колеру, галуны залацістага колеру». Вайскоўцам-тэрміновікам у званьні «[[малодшы сяржант]]» («[[старшына 2-га артыкулу]]» ў рачным флёце) прызначаліся па 2 галуны на пагон; у званьні «сяржант» («[[старшына 1-га артыкулу]]») — па 3 галуны; у званьнях «[[яфрэйтар]]», «[[старэйшы сяржант]]» і «[[старшына]]» («[[старэйшы матрос]]», «[[галоўны сяржант ]]» і «[[галоўны карабельны старшына]]») — па 1 галуне. Таксама тэрміновікі ў [[Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь]] мелі пагоны з полем [[Зялёны колер|зялёнага]] колеру<ref name="а">{{Навіна|аўтар=А. Лукашэнка|загаловак=Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2020 г. № 100 «Аб вайсковай форме адзеньня і знаках адрозьненьня па вайсковых званьнях вайскоўцаў»|спасылка=http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32000100|выдавец=Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь|дата публікацыі=21 сакавіка 2020|дата доступу=31 сакавіка 2020}}</ref>.
 
Паводле Апісаньня знакаў адрозьненьня па вайсковых званьнях вайскоўцаў 2020 году, у курсантаў «у ніжняй частцы пагона на падоўжнай восевай лініі разьмяшчаецца літара «К» залацістага або ахоўнага колеру». У іх жа на пагонах з трапэцыяпадобным верхнім краем дадаткова месьцяцца падоўжныя палоскі залацістага колеру. На такіх самых пагонах курсанты ўнутраных войскаў [[Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь]] мелі поле аліўкавага або [[Белы колер|белага]] колеру, курсанты-памежнікі — поле зялёнага або белага колеру. [[Жаўнер]]ы-кантрактнікі і сяржанты (матросы і старшыны на рачным флёце) маглі дадаткова мець на такіх пагонах [[Чырвоны колер|чырвоны]] кант. Іх пагон меў поле аліўкавага, белага або залацістага колеру. Кантрактнікі і сяржанты памежнай службы маглі мець зялёны кант; [[Сілы спэцыяльных апэрацыяў УС РБ|Сілаў спэцыяльных апэрацыяў]] (ССА), [[Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі|Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны]] — [[Блакітны колер|блакітны]] кант; [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь]], [[Служба бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь|Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]] і [[Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь|Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь]] — валошкавы кант. [[Прапаршчык]]і ([[мічман]]ы) замест галуноў мелі на пагонах з прастакутным верхнім краем па 2 зоркі ахоўнага або залацістага колеру, з трапэцыяпадобным верхнім краем — па 2 залацістыя зоркі. [[Старэйшы прапаршчык]] ([[старэйшы мічман]]) меў па 3 зоркі на пагоне. Малодшым афіцэрам прызначаўся пагон з трапэцыяпадобным верхнім краем, што дадаткова меў 1 прасьвет у колер канта (чырвоны або іншы адпаведна роду войска). Для старэйшых афіцэраў прызначаўся такі пагон з 2-ма прасьветамі. Пагон у званьнях «[[малодшы лейтэнант]]» і «[[маёр]]» («[[капітан 3-га рангу]]») зьмяшчаў 1 зорку; «[[лейтэнант]]» і «[[падпалкоўнік]]» («[[капітан 2-га рангу]]») — 2 зоркі; «[[старэйшы лейтэнант]]» і «[[палкоўнік]]» («[[капітан 1-га рангу]]») — 3 зоркі; «[[капітан]]» («[[капітан-лейтэнант]]») — 4 зоркі. Вышэйшым афіцэрам прызначаўся пагон з прастакутным верхнім краем, што мела поле аліўкавага або ахоўнага колеру і вышытыя зоркі адпаведна залацістага або ахоўнага колеру. Іх пагон з трапэцыяпадобным верхнім краем зьмяшчаў гузік у верхняй частцы і поле аліўкавага, ахоўнага, белага або залацістага колеру. Такі пагон мог зьмяшчаць і чырвоны кант, або для ССА, ВПС і войскаў СПА — блакітны кант. Таксама на пагоне з залацістым полем разьмяшчаліся вышытыя зоркі з кантам адпаведнага адценьня. У званьні «[[генэрал-маёр]]» на пагоне месьцілася 1 вышытая зорка, «[[генэрал-лейтэнант]]» — 2 зоркі, «[[генэрал-палкоўнік]]» — 3 зоркі<ref name="а"/>.
18 780

зьменаў