Альтэрнатыўная служба ў Рэспубліцы Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
W (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Альтэрнатыўная служба''' — прававы інстытут, замацаваны ў законапраекце «Пра альтэрнатыўную службу», распрацаваным [[Грамадзянскі форум|моладзевай арганізацыяй «Грамадзянскі форум»]] і занесеным у [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] дэпутатам [[Уладзімер Навасяд|Уладзімерам Навасядам]] 23 лютага 2004 г., які прадугледжваў, што калі перакананьні ці веравызнаньне грамадзяніна не дазваляюць яму трымаць у руках зброю, закон павінен забясьпечыць чалавеку права на альтэрнатыўную службу, напрыклад, калі маладыя людзі жадаюць служыць сваёй Айчыне, дапамагаючы самотным хворым ці састарэлым людзям у службах сацыяльнай дапамогі, лякарнях<ref name="Belgazeta">[http://www.belgazeta.by/20041220.50/010151980 Альтэрнатывы «мэнтальным асновам» (В. Довнар, «Беларуская дзелавая газета» № 50 (467) ад 20.12.04)]{{Недаступная спасылка|date=August 2021 |bot=InternetArchiveBot |fix-attempted=yes }}</ref>. Дадзенае паняцьце, выкарыстоўванае ў [[Беларусь|Беларусі]], практычна раўназначна тэрміну «[[Альтэрнатыўная грамадзянская служба]]» у заканадаўстве [[Расея|Расейскае фэдэрацыі]].
 
Права на выбар у карысць дадзенага выгляду павіннасьці выцякае з [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь]], давальнае магчымасьць кожнаму грамадзяніну права на альтэрнатыўную службу. Так арт. 57 [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі]] замацоўвае, што «Парадак мінаньня вайсковае службы, падставы і ўмовы вызваленнья ад [[Вайсковая служба|вайсковае службы]] або замена яе альтэрнатыўнае вызначаюцца законам»<ref>[http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=V19402875 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са зьменамі й дадаткамі, прынятымі на рэспубліканскіх рэфэрэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.)]</ref>.
 
Па гэтым праекце тэрмін альтэрнатыўнае службы меркаваўся дваццаць сем месяцаў, а для асобаў, якія маюць поўную вышэйшую адукацыю, — васямнаццаць месяцаў, што ў паўтара разу перавышае тэрмін тэрміновае вайсковае службы<ref>[https://web.archive.org/web/20070704091354/http://cf.iatp.by/pr3.htm Альтэрнатыўная служба. Праблемы, праекты, рашэньні.(Алена Фільчукова, Сайт Берасьцейскага аддзяленьня Рэспубліканскае грамадскае моладзевае арганізацыі «Грамадзянскі форум» 2003 г.)].</ref> Праект закона вылучаў чатыры катэгорыі прызыўнікоў: