Калёнія Варбурга: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява
Радок 5:
Дванаццать драўляных двухпавярховых дамоў былі пабудаваныя ў 1925—1927 роках на сродкі [[жыд]]оўскай дабрачыннай арганізацыі «[[Джойнт (арганізацыя)|Джойнт]]» (ЗША) для бедных юдэйскіх сем’яў Берасьця-Літоўскага. З гэтай мэтай была набытая тэрыторыя ў [[Кіеўка|Кіеўскай слабадзе]] між каталіцкімі ды жыдоўскімі могілкамі<ref name="бк_суботнік">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = кастрычніка 2014| url = http://www.bk-brest.by/2014/10/9720/| копія = | дата копіі = | загаловак = Субботник в колонии Варбурга провели неравнодушные брестчане| фармат = | назва праекту = Грамадзтва| выдавец = [[Брестский курьер]]| дата доступу = 19 кастрычніка 2021 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Дамы збудаваныя ў рэдкім для Берасьцейшчыны [[Закапанскі стыль|закапанскім стылі]] драўлянай архітэктуры па двух нязначна адрозных адзін ад аднаго праектах (з адной ці дзьвюмя [[мансарда]]мі), распрацаваных адмыслова для калёніі. Агульная плошча васьмікватэрнага дому  — 250 квадратных мэтраў, кожнай кватэры належала таксама дрывотня і прыбіральня. Калёнія была створаная самадастатковай  — акрамя жылых дамоў улучала майстэрні, школу, сталоўку, дзьве пральні з духоўкамі і душам. Пад двума з дамоў былі абсталяваныя проціпажарныя рэзэрвуары з [[гідрант]]амі; чатыры [[Студня|студні]] забясьпечвалі калёнію вадой. Уезд у калёнію ўпрыгожвала драўляная брама з надпісам польскай мовай. Калёнія атрымала назву ў гонар [[Фэлікс Варбург|Фэлікса Морыца Варбурга]] — банкіра, які ўзначальваў у тыя гады «Джойнт» і асабіста быў адным з спонсараў праекту: на ягоныя сродкі быў забрукаваны цэнтральны праезд, які стаў вуліцай імя Фэлікса Варбурга<ref name="бк_суботнік" /> (цяпер [[1-ы Менскі завулак (Берасьце)|Першы Менскі завулак]]).
 
[[Апэрацыя «Барбароса»|З прыходам нямецкіх войскаў у 1941 року]] жыхары калёніі былі пераселеныя ў [[Берасьцейскае гета|гета]], а 15 кастрычніка 1942 року — расстраляныя ў ліку трыццаці тысячаў берасьцейскіх жыдоў. Будынкі калёніі былі прыстасаваныя пад лягер для савецкіх палоньнікаў. Пасьля вяртаньня ў Берасьце войскаў [[РСЧА|Чырвонай арміі]] ў 1944 року ў лягеры №284 трымалі нямецкіх, італьянскіх і вугорскіх палоньнікаў. У 1950 року дамы былі адрамантаваныя і зноў сталі выкарыстоўвацца як жылыя.