Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 220:
Павал Урбан адзначае той факт, што малітоўнікі і катэхізмы, перакладзеныя на жамойцкую мову, пачалі выкарыстоўвацца ў Жамойці ў другой палове XVI ст. Менавіта дзякуючы выдавецкай дзейнасьці кніжнікаў-перакладнікаў сьпярша ў Прусіі, а потым і ў Вільні (з 1595 году<ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 274.</ref>), мова жамойтаў атрымала статус «літоўскай мовы»<ref name="Urban-2001-33">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 33.</ref>. Страту з гэтай і шэрагу іншых прычынаў у 2-й палове XVI ст. старога значэньня назвы «літоўская мова» на карысьць жамойцкай мовы адзначае таксама [[Вацлаў Пануцэвіч]]<ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 277.</ref>.
 
Пры гэтым у кнігах XVII ст. усталяваліся тры варыянты пісьмовай летувіскай мовы — заходні (мова летувісаў у [[Прусія|Прусіі]] — «[[Малая Летува|Малой Летуве]]»), блізкі да яе сярэдні, заснаваны на гаворках ваколіцаў [[Кейданы|Кейданаў]] (выкарыстоўваўся ў [[Жамойць|Жамойцкім старостве]] Вялікага Княства Літоўскага і называўся жамойцкай мовай) і ўсходні<ref name="Sviazynski-2005">[[Уладзімер Сьвяжынскі|Свяжынскі У.]] Літоўская мова // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 208.</ref>. Першыя летувіскія кнігі, выдадзеныя [[Мікалай Даўкша|М. Даўкшам]], былі на сярэднім варыянце летувіскай мовы. У 1605 годзе ў Вільні выйшла 2-е выданьне «Катэхізму» Я. Лядэсмы, раней перакладзенага М. Даўкшам. Аўтар новага перакладу сьцьвярджаў у прадмове, што папярэднік пераклаў катэхізм на жамойцкую мову і таму летувісы скардзіліся: «''Ня маем катэхізму летувіскага''», што і заахвоціла яго перакласьці катэхізм на ўсходні варыянт — «летувіскую мову»<ref name="Sviazynski-2005"/>. У XVIII ст. усходні варыянт пісьмовай летувіскай мовы («летувіская мова») у Вялікім Княстве Літоўскім саступіў сярэдняму («жамойцкая мова»), на якім у 1737 годзе выйшла першая летувіская граматыка<ref name="Sviazynski-2005"/>. Тым часам адзіны выдадзены ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўнік летувіскай мовы [[Канстанцін Шырвід|Канстанціна Шырвіда]] «Слоўнік трох моваў» (Вільня, 1620, перавыдаваўся ў 1629, 1631, 1642, 1677, 1713) не зьмяшчаў назвы летувіскай мовы<ref>Szyrwid K. [https://books.google.by/books?id=-PZPAAAAcAAJ&printsec=frontcover&hl=ru&source=gbs_ge_summary_r&cad=0#v=onepage&q&f=false Dictionarium trium linguarum]. — Vilna, 1713.</ref>, вынікам чаго стала наступнае дадатковае азначэньне ў шэрагу навуковых працаў XIX ст.: «''польскі, лацінскі і жамойцкі''» ({{мова-la|Poln. Lat. et Samogiticae|скарочана}})<ref name="Kiopen-1827-103">Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 103.</ref><ref>Adelung J. H. Mithridates, oder, Allgemeineallgemeine Sprachenkunde. mit dem Vaterunser als Sprachprobe in beynahe fünfhundert Sprachen und Mundarten.Band 2. Theil. — Berlin, 1809. S. 709.</ref><ref>Magazin, herausgegeben von der Lettisch-Literarischen Gesellschaft. — Mitau, 1828. S. 65.</ref>.
 
Як зазначае гісторык мовы [[Сяргей Запрудзкі]], яшчэ ў пачатку XIX ст. тэрмін «літоўскі» ў розных мовах (як і «беларускі», «рускі» і многія іншыя) меў «дыфузнае», няўстойлівае ў тэрміналягічным пляне значэньне і ня быў замацаваны за назвай мовы сучасных летувісаў<ref name="Zaprudzki-2013-85"/>. Напрыклад, нямецкі лінгвіст {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Хрыстаф Адэлюнг||en|Johann Christoph Adelung}} у сваёй працы «Мітрыдат, або Агульнае мовазнаўства…»<ref>Adelung J. H. Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 696—697.</ref> (1809 год) пісаў, што «літоўцы» маюць няяснае мяшанае «германа-славянскае» паходжаньне; іх жамойцкая група складаецца з носьбітаў дыялекту, які мае назву «польска-літоўскі», сама ж «літоўская» мова на дзьве траціны складаецца з славянскай; аўтар паведаміў, што суседзям «літоўцы» сьпярша былі вядомыя як гуды, а таксама згадаў яцьвягаў і такую іх назву, як палешукі. Сяргей Запрудзкі зазначае, што з пададзенай інфармацыі можна меркаваць, што пад назвай «літоўцы» нямецкі лінгвіст часткова разумеў беларусаў<ref name="Zaprudzki-2013-96"/>. Іншы нямецкі лінгвіст {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Сэвэрын Фатэр||en|Johann Severin Vater}} у свай працы «Літаратура, датычная граматык, лексыкі і збораў словаў усіх моваў зямлі: выкладзеная ў альфабэтным парадку моваў…»<ref>Litteratur der Grammatiken, Lexika und Wörtersammlungen aller Sprachen der Erde. — Berlin, 1815. S. 132.</ref> (1815 год) сьцьвярджаў, што будучы сястрой [[Латыская мова|латыскай мовы]], з пункту гледжаньня лексыкі і граматыкі «літоўская» мова была пераважна славянскай, у іншых дачыненьнях — германскай; «літоўская» мова мела свае адгалінаваньні ў Жамойці і на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Апошняе сьцьверджаньне дазваляе меркаваць, што тут таксама пад «літоўскай» мовай часткова разумелася беларуская<ref>[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]] [https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/57376/1/%d0%97%d0%b0%d0%bf%d1%80%d1%83%d0%b4%d1%81%d0%ba%d1%96_%d0%9d%d0%b0%d0%b7%d0%b2%d1%8b%20%d0%b1%d0%b5%d0%bb%20%d0%bc%d0%be%d0%b2%d1%8b_81-111.pdf Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст.] // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — {{Менск (Мінск)}}: БДУ, 2013. С. 100.</ref>.
 
У 1827 годзе расейскі навуковец {{Артыкул у іншым разьдзеле|Пётар Кёпэн||ru|Кёппен, Пётр Иванович}} у сваёй кнізе «О происхождении, языке и литературе литовских народов» крытыкаваў апублікаваны ў 1822 годзе артыкул латыскага сьвятара-дасьледніка {{Артыкул у іншым разьдзеле|Карл Ватсан|Карла Ватсана|de|Karl Friedrich Watson}}, які да «латыскіх народаў» ({{мова-de|«Lettischer Volksstamm»|скарочана}}) адносіў латышоў, летувісаў і ўсіх беларусаў («крывічоў»)<ref name="Kiopen-1827-11">Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 11.</ref>. Таксама ён палемізаваў датычна назвы адпаведнай моўнай групы, сьцьвярджаючы «літоўскія мовы» і «літоўскія народы» замест прынятых у той час «латыскія мовы» і «латыскія народы»<ref>Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 32—36.</ref>, хоць пры гэтым ужываў азначэньні «''ўласна гэтак званая літоўская гаворка''», «''уласна гэтак званая літоўская мова''», «''уласна гэтак званыя літоўцы (жамойць?)''», «''уласна гэтак званая літоўская [гаворка] (або жамойцка-літоўская)''» ({{мова-ru|«собственно так называемое литовское наречие», «собственно так называемый литовский язык», «собственно так называемые литовцы (жмудь?)», «собственно так называемое литовское [наречие] (или жмудско-литовское)»|скарочана}}<ref>Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 29, 31, 33, 49, 77.</ref>). Аднак у 1829 годзе (гэтая праца перавыдавалася ў 1830 годзе) расейскі пісьменьнік і гісторык {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мікалай Палявы||ru|Полевой, Николай Алексеевич}} зазначаў: «''Няма сумневу прылічваць сюды [да латыскіх народаў] крывічоў (цяперашніх літвіна-русаў і беларусаў)''»{{Заўвага|{{мова-ru|«Нет сомнения причислять сюда [к Латышским народам] Кривичей (нынешних Литвино-Русов и Белоруссов)»|скарочана|}}}}<ref>Полевой Н. История русского народа. — Москва, 1829. С. 47.</ref>. Яшчэ ў 1831 годзе прафэсар гісторыі [[Парыская акадэмія|Парыскай акадэміі]] А. Жары Мансі вылучаў у «літоўскай мове» чатыры падмовы: «літоўскую» (уласна) каля [[Вільня|Вільні]] ды іншых; «крывіцкую» каля [[Віцебск]]у, [[Смаленск]]у ды іншых; «жамойцкую»; «пруска-літоўскую» каля [[Тыльзыт]]у ды іншых<ref>Жарри Манси А. История древних и новых литератур, наук и изящных искусств. — Москва, 1832. С. 46.</ref>. А ў 1841 годзе (гэтая праца перавыдавалася ў 1849 годзе) расейскі гісторык {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мікалай Устралаў||ru|Устрялов, Николай Герасимович}} ужываў да мовы летувісаў назву «латыская гаворка» ({{мова-ru|«...в воеводствах Виленском и Трокском удержалось Латышское наречие»|скарочана}})<ref>Устрялов Н. Русская история. Ч. 1. — СПб, 1849. С. 249.</ref>. У 1842 годзе афіцыйны часопіс Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі зазначаў, што «''паводле меркаваньня Ватсана, які прылічвае крывічоў (літвіна-русаў і беларусаў) да народаў літоўскіх, колькасьць літоўцаў можа дасягаць 11 мільёнаў''»{{Заўвага|{{мова-ru|«По мнению Ватсона, причисляющего Кривичей (Литвино-Руссов и Белоруссов) к народам Литовским, число Литовцев может простираться до 11 мил.»|скарочана}}}}<ref>Журнал Министерства народного просвещения. Том 36 (1842). С. 173.</ref>.